Уладзімер Цыплакоў
Уладзімер Віктаравіч Цыплакоў (18 красавіка 1969, Інта — 14 сьнежня 2019[2]) — былы прафэсійны беларускі хакеіст.
Уладзімер Цыплакоў | ||
---|---|---|
Рост | 188 см | |
Вага | 87 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | Беларусь | |
Дата нараджэньня | 18 красавіка 1969 | |
Месца нараджэньня | Інта, РСФСР | |
Дата сьмерці | 14 сьнежня 2019 | |
Драфт НХЛ | У 1995 годзе абраны ў 3 раўндзе пад агульным 59 нумарам «Лос-Анджэлес Кінгс» | |
Гульнявая кар’ера | 1985—2005 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПачаў сваю кар’еру ў 1985 годзе ў складзе яраслаўскага «Тарпэда», што выступала ў Першай лізе чэмпіянату СССР. Пасьля сэзону 1986/87, у якім каманда выйшла ў Вышэйшую лігу — пераехаў у Беларусь.
У 1987 годзе перайшоў у менскае «Дынама». Пасьля распаду СССР Цыплакову прапанавалі беларускае грамадзянства і магчымасьць гуляць за зборную.
У складзе зборнай Беларусі гуляў на 6 чэмпіянатах сьвету і дзьвюх Алімпіядах (1998 і 2002), быў найлепшым нападнікам. На гэтых турнірах Цыплакоў правёў 46 матчаў, у якіх набраў 48 балаў (24 галы і 24 перадачы).
У сярэдзіне 1990-ых Цыплакоў адправіўся ў ЗША, дзе замацаваўся ў «Лос-Анджэлес Кінгс», а пасьля ў «Бафала». У НХЛ правёў 331 матч, у якіх набраў 170 (69+101) балаў.
Быў першым беларусам, які замацаваўся ў НХЛ. Праз год пасьля яго загуляў Руслан Салей, у 2000-я зьявіліся Міхаіл Грабоўскі і браты Касьціцыны. Цяпер у наймацнейшым хакейным чэмпіянаце сьвету няма ніводнага беларуса.
Пасьля заканчэньня кар’еры хакеіста працаваў трэнэрам. Узначальваў менскае «Дынама».
Памёр 14 сьнежня 2019 году. Пахаваны 17 сьнежня ў Менску на Ўсходніх могілках.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьУладзімер Цыплакоў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на сайце hockeydb.com
- Профіль на сайце eliteprospects.com
- Профіль на сайце НХЛ