Уладзімер Сыты

беларускі кардыёляг

Уладзімер Пятровіч Сыты (нар. 1943, Бандары, Гарадзенскі раён, цяпер Беларусь) — беларускі кардыёляг.

Уладзімер Сыты
Дата нараджэньня 5 сакавіка 1943 (81 год)
Месца нараджэньня Бандары, Гарадзенскі раён, Беластоцкая акруга, Нямецкая дзяржава
Месца вучобы Гарадзенскі мэдычны інстытут (1966)
Занятак лекар, навуковец, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра кардыялёгія
Месца працы Беларуская мэдычная акадэмія пасьлядыплёмнай адукацыі
Вядомы як распрацоўнік ульрагукавога лячэньня ішэміі сэрца
Навуковая ступень доктар навук
Узнагароды

Доктар мэдычных навук і прафэсар (1993). Аўтар навуковых працаў па лячэньні ішэмічнай хваробы сэрца ўльтрагукам, пра паходжаньне і лячэньне ўзроставых хваробаў[1].

У 1966 годзе скончыў Гарадзенскі мэдычны інстытут. У 1980 годзе перайшоў на працу ў Беларускую мэдычную акадэмію пасьлядыплёмнай адукацыі (БМАПА). У 1990 годзе стаў галоўным тэрапэўтам Міністэрства аховы здароўя Беларускай ССР. У 1996 годзе заняў пасаду загадніка катэдры БМАПА. У 2001 годзе выдаў разам з І.І. Ганчарыкам «Практычны дапаможнік па тэрапіі»[2].

  1. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 5 сакавіка 2014. — № 41 (27651). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Сыты Ўладзімер Пятровіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15: Сьледавікі — Трыё. — С. 324. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2