Уладзімір Мэч’яр
чэхаславацкі і славацкі палітык
(Перанакіравана з «Уладзімер Мэч’яр»)
Ула́дзімір Мэ́ч’яр (па-славацку: Vladimír Mečiar; нарадзіўся 26 ліпеня 1942 году, Зволен, Славацкая рэспубліка) — славацкі палітык і дзяржаўны дзяяч. Скончыў юрыдычны факультэт Браціслаўскага ўнівэрсытэту імя Коменскага. Працаваў у моладзевым згуртаваньні. У 1990 годзе абраны дэпутатам Фэдэральнага сходу Чэхаславаччыны. Лідэр Народнай партыі — Рух за дэмакратычную Славаччыну, у пэрыяд 1990—1998 гадоў тройчы займаў пост прэм’ер-міністра Славаччыны, двойчы займаў пост выканаўцы абавязкаў прэзыдэнта Славаччыны.
Уладзімір Мэч’яр | |
па-славацку: Vladimír Mečiar | |
Прэм’ер-міністар Славацкай сацыялістычнай рэспублікі | |
---|---|
27 чэрвеня 1990 — 6 траўня 1991 | |
Папярэднік: | Мілан Чыч |
Наступнік: | Ян Чарнагурскі |
Прэм’ер-міністар Славацкай рэспублікі | |
24 чэрвеня 1992 — 31 сьнежня 1992 | |
Папярэднік: | Ян Чарнагурскі |
Наступнік: | ён жа, толькі як прэм’ер незалежнай Славаччыны |
1-ы Прэм’ер-міністар Славаччыны | |
1 студзеня 1993 — 14 сакавіка 1994 | |
Наступнік: | Ёзэф Мораўчык |
3-і Прэм’ер-міністар Славаччыны | |
13 сьнежня 1994 — 29 кастрычніка 1998 | |
Папярэднік: | Ёзэф Мораўчык |
Наступнік: | Мікулаш Дзурында |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
26 ліпеня 1942 (82 гады) Зволен, Славацкая рэспубліка |
Партыя: | Народная партыя — Рух за дэмакратычную Славаччыну |
Сужэнец: | Маргарыта Мэч’яр |
Адукацыя: | Браціслаўскі ўнівэрсытэт імя Коменскага, юрыдычны факультэт |
Узнагароды: | |
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьУладзімір Мэч’яр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў