Уладзімер Макараў
Уладзімер Мацьвеевіч Макараў (па-расейску: Владимир Матвеевич Макаров; нарадзіўся 14 сакавіка 1955 году) — палкоўнік узброеных сілаў Беларусі, прэсавы сакратар Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
Уладзімер Мацьвеевіч Макараў Владимир Матвеевич Макаров | |
14 сакавіка 1955 (69 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Чалябінск, Расея |
---|---|
Прыналежнасьць | Узброеныя сілы СССР Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь |
Гады службы | ад 1976 |
Званьне | палкоўнік |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Чалябінску, Расея.[1] У 1976 годзе скончыў Сьвярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танкава-артылерыйскае вучылішча.[1]
Пасьля вучобы быў накіраваны на службу ў Беларускую вайсковую акругу Ўзброеных сілаў СССР, з таго часу служыў і працаваў на ідэалягічнай пасадзе ў савецкіх вайсковых адзінках, разьмешчаных у Беларусі і на Кубе.[2] 6 гадоў У. Макараў служыў намесьнікам камандзіра роты па палітычнай частцы ў 120-й мотастралковай дывізіі Беларускай вайсковай акругі(ru) і 7-й мотастралковай брыгадзе, разьмешчанай на тэрыторыі Кубы. 3 гады ён быў намесьнікам камандзіра па палітычнай частцы ў асобным мэханізаваным баталёне 5-га гвардзейскага армейскага корпусу БВА, таксама служыў на іншых пасадах у палітычных органах БВА СССР і ў органах выхаваўчай працы Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.[2]
У 1993 г. У. Макараў скончыў Гуманітарную акадэмію ўзброеных сіл(ru) Расейскай Фэдэрацыі, якая займаецца падрыхтоўкай вайсковых псыхолягаў, журналістаў і афіцэраў-выхавальнікаў для расейскага войска.
З 1995 па 2001 год У. Макараў узначальваў лябараторыю грамадзкага аналізу і сацыялягічных дасьледваньняў Узброеных сілаў Беларусі.[3]
У 2000 годзе атрымаў тытул Кандыдата пэдагагічных навук.[1]
З 2001 служыў у цэнтральным апараце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. У 2003 г. прызначаны начальнікам упраўленьня інфармацыі Міністэрства абароны Беларусі.[2] На 2017 год займае пасаду начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Падчас сваёй працы на гэтай пасадзе У. Макараў стаў вядомы неадназначнымі артыкуламі і публічнымі заявамі ў адраз крытыкаў дзяржаўнай палітыкі Беларусі.[4][5][6][7]
Бібліяграфія
рэдагавацьУ. Макараў — аўтар больш за 30 навуковых публікацыяў па вайсковай пэдагогіцы і псыхалёгіі, вайсковай гісторыі і іншых дысцыплінах, а таксама кнігі «Выбор белорусского народа — прорыв в будущее» (2014).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Прынятыя ў СПБ - Уладзімір Мацвеевіч МАКАРАЎ
- ^ а б в Мы – братские народы. К юбилею В.М, Макарова - Народное движение Лукашенко 2008, 13 сакавіка 2015 г.
- ^ Министерство Обороны на бюджетные деньги пиарит идеи “Спутника и Погрома”? - 1863x, 19 кастрычніка 2017 г.
- ^ «Вырвалі з кантэксту». Матолька атрымаў адказ з Мінабароны на скаргу пра «нашчадкаў Кубэ» - Наша Ніва, 11 ліпеня 2017 г.
- ^ Политик Виктор Корнеенко - полковнику Макарову. Вы в каком полку служили-служите?
- ^ Хрыстос, Лукашэнка і «лібэроіды»: 7 цытатаў палкоўніка Макарава - Радыё Свабода, 26 чэрвеня 2017 г.
- ^ На гарачай патэльні: ідэолагі Мінабароны спрабуюць абараніцца пасля піяр-правалаў «Захаду-2017» - Белсат, 2 кастрычніка 2017 г.