Уладзімер Вуйтэк
Ула́дзімер Ву́йтэк (па-чэску: Vladimír Vůjtek; нарадзіўся 17 лютага 1972 году, Острава, Чэхаславаччына) — былы чэскі хакейны правы нападнік. Сын трэнэра зборнай Славаччыны Уладзімера Вуйтэка.
Уладзімер Вуйтэк | ||
---|---|---|
Рост | 183 см | |
Вага | 89 кг | |
Пазыцыя | Правы нападнік | |
Кідок/Ловы | правы | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 17 лютага 1972 (52 гады) | |
Месца нараджэньня | Острава, Чэхаславаччына | |
Выступаў за |
| |
Нацыянальная зборная | Чэхія | |
Драфт НХЛ | 73-і, 1991 Манрэаль Канадыенз | |
Гульнявая кар’ера | 1992—2007 |
Кар’ера
рэдагавацьПерад пераездам за акіян Вуйтэк два сэзоны адгуляў за клюб Чэхаславацкай экстралігі «Віткавіцы». У Паўночнай Амэрыцы дэбютаваў за клюб Заходняй хакейнай лігі «Тры-Сыці Амэрыканз», а ў сэзоне 1991—1992 рокаў згуляў дзьве гульні за клюб Нацыянальнай хакейнай лігі «Манрэаль Канадыенз», пасьля чаго вярнуўся ў «Амэрыканз». Перад наступным сэзонам Вуйтэк перайшоў у клюб «Эдмантан Ойлерз» і за два гады адгуляў у ім 70 матчаў. Падчас лякаўту 1994—1995 рокаў вярнуўся ў Эўропу, дзе выступаў за свой былы клюб «Віткавіцы», а таксама ў фінскай СМ-Лізе за «Эсят Поры».
На Чэмпіянаце сьвету 2007 року Чэхія выйшла з групы зь першага месца, а ў плэй-оф галоўным чынам дзякуючы хэт-трыку Вуйтэка перамагла Канаду, аднак ён сам у выніку некалькіх сутычак атрымаў у гэтым матчы страсеньне мозгу. Тым ня меней, у складзе зборнай ён стаў бронзавым прызэрам, а таксама быў прызнаны найлепшым гульцом і найбольш прадуктыўным гульцом (абодва — разам з Марцінам Прахазкам) ды ўвайшоў у зборную ўсіх зорак турніру.
У 1997 Уладзімер Вуйтэк вярнуўся ў НХЛ, згуляў 30 матчаў за «Тампа Бэй Лайтнінг», пасьля чаго ў яго быў выяўлены хранічны Вірус Эпштайна — Бар[1], з-за чаго Вуйтэк прапусьціў рэшту сэзону. Разьвітаўшыся з «Маланкамі», ён на сэзон вярнуўся ў «Віткавіцы».
У 1999 Уладзімер Вуйтэк падпісаў кантракт з «Атланта Трэшэрз». У перадсэзоннай гульні зь «Нью-Ёрк Рэйнджэрз» Вуйтэк быў траўмаваны каньком нападніка Валерыя Каменскага і адвезены ў шпіталь, дзе знаходзіўся на апэрацыі цягам 2,5 гадзінаў, цягам якіх на правую шчаку яму былі накладзеныя 100 швоў[2]. Адгуляўшы тры гульні рэгулярнага сэзону, Вуйтэк зноў вярнуўся ў Чэхію.
У Экстралізе ён два сэзоны выступаў за праскую «Спарту», пасьля чаго меў пасьпяховы сэзон у «ХПК Хямэенліна». Трэцяе вяртаньне Вуйтэка ў НХЛ адбылося ў 2002 року падпісаньнем кантракту на адзін год з «Пітсбург Пінгвінз». Паказаўшы шматабяцальныя вынікі ў трэніровачных гульнях перадсэзонкі[3], ён ня здолеў адзначыцца ў рэгулярным сэзоне. Згуляўшы ў тройцы з Аляксеем Кавалёвым і Вільле Нэймінэнам пяць гульняў, у якіх аддаў адзін пас, Вуйтэк вырашыў спыніць супрацу з клюбам.
Вярнуўшыся ў Эўропу, Уладзімер Вуйтэк гуляў у чэмпіянатах Чэхіі, Фінляндыі, Расеі і Швайцарыі. Свой апошні сэзон 2006—2007 правёў за клюб чэскай Экстралігі «Ацэларжы Тршынец».
Узнагароды
рэдагаваць- Першая каманда ўсіх зорак Заходняй хакейнай лігі 91/92
- Трэцяя зборная ўсіх зорак Цэнтральнай хакейнай лігі 91/92
- Зборная ўсіх зорак Чэмпіянату сьвету 96/97
- Бронзавы мэдаль Чэмпіянату сьвету 96/97
- Найлепшы бамбардыр Чэмпіянату сьвету 96/97
- Найбольш выніковы гулец Чэмпіянату сьвету 96/97
- Чэмпіён чэскай Экстралігі 99/00
- Зборная ўсіх зорак СМ-Лігі 01/02
- Бронзавы мэдаль СМ-Лігі 01/02
- Гулец месяцу СМ-Лігі 01/02
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка ў HockeyDB
- Статыстыка ў Eurohockey
- Статыстыка ў EliteProspects