Уладзімер Бельскі (дыплямат)

беларускі дыплямат, журналіст

Уладзі́мер Пятро́віч Бе́льскі — беларускі дыплямат і журналіст.

Уладзімер Бельскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Чэскай Рэспубліцы
21 сакавіка 1997 — 2 сьнежня 2002
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі
Папярэднік: Мікалай Вайцянкоў
Наступнік: Васіль Марковіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы
21 сакавіка 1997 — 2 сьнежня 2002
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Мікалай Вайцянкоў
Наступнік: Валеры Варанецкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 чэрвеня 1955(1955-06-20)
Памёр: 2012
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бельскі.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся і вырас у вёсцы Юравічы Калінкавіцкага раёну (Гомельская вобласьць, Беларуская ССР). Служыў у савецкім войску. Скончыў падрыхтоўчае аддзяленьне БДУ. У 1981 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ. У якасьці старасты курсу ладзіў па суботах дыскатэкі са сьвятламузыкай у студэнцкіх інтэрнатах на Кастрычніцкай вуліцы. Працаваў у газэце «Советская Белоруссия». У 1989 годзе быў выканаўцам абавязкаў рэдактара ў газэце «Знамя юности». У 1989—1996 гадах — галоўны рэдактар газэты «Чырвоная зьмена». У 1996—1997 гадах — старшыня Дзяржаўнага камітэту друку Беларусі[1].

21 сакавіка 1997 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Чэскай Рэспубліцы, а таксама Славацкай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[2]. Адстаўлены з гэтых пасадаў быў 2 сьнежня 2002 году[3].

У 2000-я гады працаваў рэдактарам газэты «Семья». Пісаў вершы, у тым ліку прысьвяціў паэму народнаму артысту Беларусі Леаніду Іванову. Памёр у сярэдзіне жніўня 2012 году. Пахаваны на Паўночных могілках Менску[1].