Узброеныя сілы Швэцыі

Узброеныя сілы Швэцыі (па-швэдзку: Försvarsmakten) — сукупнасьць войскаў Каралеўства Швэцыі, прызначаная для абароны свабоды, незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы. Складаюцца з сухапутных войскаў, вайскова-марскіх і вайскова-паветраных сілаў.

Узброеныя сілы Швэцыі
Försvarsmakten
Дата заснаваньня 1 сьнежня 1975
Падразьдзяленьні Сухапутныя войскі Швэцыі Вайскова-марскія сілы Швэцыі Вайскова-паветраныя сілы Швэцыі
Штаб-кватэра Стакгольм, Швэцыя
Вайсковыя сілы
Занятыя ў войску 25 000
Афіцэр УС Швэцыі

Гісторыя

рэдагаваць

Палітыка строгага нэўтралітэту прадвызначыла высокі ўзровень баявой гатовасьці Швэцыі, але ў зьвязку са спыненьнем халоднай вайны ў 1990-х гадах узброеныя сілы гэтай краіны былі скарочаныя. У 1997 налічвалася няшмат больш за 53 тыс. вайскоўцаў і каля 570 тыс. жаўнераў запасу.

З 2010 году скасаваная ўсеагульная вайсковая павіннасьць, адбыўся пераход да прафэсійнай арміі[1].

Галоўнакамандуючыя Швэдзкімі ўзброенымі сіламі

рэдагаваць
Галоўнакамандуючыя Швэдзкімі ўзброенымі сіламі Дата прызначэньня
Улёф Тэрнэль (Olof Thornell) 8 сьнежня 1939
Гэльге Юнг (Helge Jung) 1 красавіка 1944
Нільс Свэдлюнд (Nils Swedlund) 1 красавіка 1951
Торстэн Рап (Torsten Rapp) 1 кастрычніка 1961
Стыг Сюнэргрэн (Stig Synnergren) 1 кастрычніка 1970
Ленарт Юнг (Lennart Ljung) 1 кастрычніка 1978
Бэнгт Густаўсан (Bengt Gustafsson) 1 кастрычніка 1986
Увэ Віктарын (Owe Wiktorin) 1 ліпеня 1994
Юган Гэдэрстэдт (Johan Hederstedt) 1 ліпеня 2000
Гокан Сюрэн (Håkan Syren) 1 студзеня 2004
Свэркэр Ёрансан (Sverker Göransson) 1 студзеня 2009

Склад узброеных сілаў

рэдагаваць

Сухапутныя войскі

рэдагаваць

Вайскова-марскія сілы

рэдагаваць

Вайскова-паветраныя сілы

рэдагаваць

Міратворчая дзейнасьць узброеных сілаў Швэцыі

рэдагаваць

Міратворчая дзейнасьць ажыцьцяўляецца швэдзкімі войскамі ў «блакітных касках» у рамках Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. З канца 2001 году Швэцыя зьяўляецца чальцом Міжнародных сілаў садзейнічаньня бясьпекі (ISAF), якія функцыянуюць пад эгідай ААН у Аўганістане, удзельнічае ў міратворчай місіях ААН і АБСЭ ў Грузіі, місіі ААН у Індыі і Пакістане, а таксама міратворчых апэрацыях у Косава, на Блізкім Усходзе, Нэпале, Самалі, Судане. У 1994 годзе Швэцыя далучылася да праграмы «Партнэрства ў імя міру», створанай па ініцыятыве НАТО, у рамках якой зьяўляецца асацыятыўным чальцом Рады эўраатлянтычнага партнэрства (РЭАП). У фармаце дадзенай арганізацыі ажыцьцяўляецца сумесная міратворчая дзейнасьць на Балканах, у Аўганістане, а таксама барацьба зь міжнародным тэрарызмам. На тэрыторыі Швэцыі знаходзяцца навучальныя цэнтры праграмы Партнэрства дзеля міру (Kungsang, да поўначы ад Стакгольму), дзе праводзіцца падрыхтоўка міратворчых сілаў, адмыслоўцаў па выратавальных і гуманітарных апэрацыях.

Агульная інфармацыя

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Узброеныя сілы Швэцыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў