Міжнародныя сілы садзейнічаньня бясьпецы

Міжнаро́дныя сі́лы садзе́йнічаньня бясьпе́цы (МССБ) — міжнародная місія бясьпекі ў Аўганістане пад кіраўніцтвам НАТО, створаная ў сьнежні 2001 згодна з Рэзалюцыяй 1386 Рады бясьпекі ААН[1], як гэта прадугледжвае Бонскае пагадненьне[2].

Міжнародныя сілы садзейнічаньня бясьпецы
анг. International Security Assistance Force, ISAF

Official emblem of the International Security Assistance Force.
Гады існаваньня 2001 — цяпер
Краіны НАТО, Рада эўраатлянтычнага супрацоўніцтва і інш.
Падпарадкаваньне Камандаваньне аб’яднанымі войскамі хаўрусьнікаў, Брунсюм, Нідэрлянды
Дысьлякацыя Кабул, Аўганістан
Мянушкі Сілы кааліцыі, МССБ
Дэвіз пушту: کمک او همکاری‎ («Дапамога і супраца»)
Войны Вайна ў Аўганістане (з 2001)
Дзейны камандзір Джон Р. Ален

Часам іх называлі Сіламі кааліцыі. Галоўная задача МССБ — падрыхтоўка Аўганскіх сілаў нацыянальнай бясьпекі (АСНБ) і аказаньне дапамогі Аўганістану ў перабудове ключавых дзяржаўных інстытуцыяў. Акрамя таго, МССБ удзельнічае ў вайне з паўстанцкімі групоўкамі.

Першапачаткова МССБ прызначаліся для абароны Кабулу і ваколіцаў ад Талібану, Аль-Каіды і фракцыйных вайскаводаў, а таксама для прадастаўленьня магчымасьці стварэньня Аўганскае пераходнае адміністрацыі, ачоленай Хамідам Карзаем[3]. У кастрычніку 2003 Рада бясьпекі ААН ухваліла пашырэньне місіі МССБ на ўвесь Аўганістан[4]. З 2006 МССБ удзельнічалі ў інтэнсыўных баявых апэрацыях у паўднёвым і ўсходнім Аўганістане.

У склад корпусу ўваходзяць жаўнеры амэрыканскіх, брытанскіх узброеных сілаў, краінаў-сябровак НАТО і некалькіх іншых дзяржаваў.

Беларусь

рэдагаваць

Ад 2004 году ўрад Беларусі дазволіў пасадку амэрыканскіх самалётаў на беларускіх лётнішчах пры пералёце ў Аўганістан. Ад студзеня 2011 году Беларуская чыгунка пачала правоз амэрыканскіх грузаў у Аўганістан. У 2013 годзе чыгуначныя грузаперавозкі празь Беларусь для патрэбаў Міжнародных сілаў садзейнічаньня бясьпецы пашырылі[5].