Уж

рака ў Славаччыне і Ўкраіне

Уж (славац. Uh, укр. Уж) — рака ў Славаччыне і Ўкраіне.

Рака
Уж

Uh
Агульныя зьвесткі
Выток Усходнія Карпаты, Украіна
Вусьце Лабарац, Славаччына
Краіны басэйну Славаччына, Украіна
Вобласьці Закарпацкая вобласьць і Кошыцкі край
Даўжыня 127 км
Сярэднегадавы сьцёк 32,9 м³/с
Плошча басэйну 2791 км²

Даўжыня 127 км, зь якіх 21,3 км цячэ па Славаччыне. Выток знаходзіцца ва Ўкраіне ва ўсходніх Карпатах у падножжа Вадападзельнага хрыбта. Праходзіць праз украінска-славацкую граніцу каля славацкай вёскі Загор, цячэ па Ўсходнеславацкай нізіне і ўцякае ў Лабарац каля славацкай вёскі Драгнёў (раён Міхайлаўцэ).

На Вужы стаіць горад Ужгарад.