Удзельнік:Vasyl` Babych/Чарнавік
Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» | |
Лідэр партыі | Алег Цягнібок |
---|---|
Дата заснаваньня | 1991/1995 |
Штаб-кватэра | Вуліца Багдана Хмяльніцкага 59-в, Кіеў, Украіна |
Саюзьнікі і блёкі | Эўрапейскі нацыянальны фронт |
Ідэалёгія | нацыяналізм |
Колькасьць | 15 000[1] |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Вярхоўная Рада |
1 / 450 |
· абласныя рады |
134 / 3040 |
Орган партыйнага друку | Газэта Всеукраїнське об'єднання «Свобода» |
Дэвіз |
Мы ў сваёй, Богам дадзенай краіне! Ми у своїй, Богом даній країні! |
Афіцыйны сайт | svoboda.org.ua |
Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» (па-ўкраінску: Всеукраїнське об`єднання «Свобода» ) — палітычная партыя сучаснай Украіны. Дзейнічае з 1991 году, афіцыйна зарэгістраваная міністэрствам юстыцыі Ўкраіны ў 1995 годзе[2]. Узнікла і да 2004 году існавала пад назовам «сацыял-нацыянальная партыя Ўкраіны». Лідэр партыі — Алег Цягнібок. Партыя актыўна прымала ўдзел ў падзеях Эўрамайдану. Пасьля перамогі рэвалюцыі да канца 2014 году ўваходзіла ў склад урадавай кааліцыі «Эўрапейскі выбар» разам з партыямі УА «Бацькаўшчына», УДАР, дэпутацкімі групамі «Эканамічнае развіцьцё» ды «Суверэнная эўрапейская Украіна». Атрымала ўрадавыя пасады ў Першым урадзе Арсеня Яцанюка. Ад пачатку вайны на Данбасе шмат чальцоў партыі актыўна прымае ўдзел ў канфлікце. Пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе ўзьнік добраахвотніцкі батальён «Свабода» які актыўна прымае ўдзел ў бавых дзеяньнях.