Памылка: не зададзеныя назвы старонак (help).

89

Мяў (разм. яў, каў і іншыя  ) — каціная вакалізацыя. Мяўканьне можа быць розным паводле танальнасьці, а ягонае гучаньне можа варʼіравацца ад балбатні да заклікаў, мармытаньня й шэпту[1][прыкл. 1]. Дарослыя коткі рэдка мяўкаюць адна з адным. Таму мяўканьне дарослай коткі, зьвернутае да чалавека, звычайна разглядаецца як працяг мяўканьня кацянят пасьля прыручэньня: заклік да ўвагі[2][3].

 
Котка мяўкае.   Мяў! 

Звычайна каты́ маюць зносіны адзін з адным з дапамогай агульнага нюху, а ня мяўканьня[4], а людзям яны часта даюць вэрбальныя сыгналы, напрыклад, пэўным гукам пазначаюць жаданьне выйсьці на вуліцу[3][5][6], ці выкарыстоўваюць мяўканьне як прывітаньне, просьбу / скаргу: котка можа быць галоднай ці самотнай[7][8]. Некаторыя пароды котак выдаюць больш гукаў, чым іншыя[7].

Існуе таксама асаблівае, высокачасто́тнае мя́ўканьне, якое часта выдаюць кацяняты[9][10]. Яно выкарыстоўваецца для прыцягненьня ўвагі маці кацяняці[11], але дарослыя кошкі таксама могуць яго выкарыстоўваць[9]. Прыкладна да трох-чатырохтыднёвага ўзросту кацяняты перастаюць выкарыстоўваць гэтае мяўканьне, калі побач знаходзіцца хоць бы адзін суродзіч, а ва ўзросьце чатырох-пяці месяцаў кацяняты перастаюць карыстацца высокачастотным мяўканьнем зусім[12][13].

 
Кацянё выкарыстоўвае высокачастотнае мяўканьне.

Этымалёгія

рэдагаваць

Беларуская мова

рэдагаваць

Слова мяў зьяўляецца гукаперайманьнем мяўканьня коткі[14]. Мяў зьяўляецца агульнабеларускім словам для абазначэньня кацінае вакалізацыі, але ёсьць іншыя, рэґіянальных словы[15](разм.): яў у Пінскім і Слуцкім раёнах, каў у Падзьвіньні й Падняпроўі, і няў[16] у Лагойскім раёне й Загародзкім сельсавеце[15]. Курняўкае й яўкае — ня тое самае, што мяўкае /каўкае[15]. Таксама існуюць словы «курмя́ўкаць»[17] (курмяў, балтызм), «кя́ўкаць»[18] (кяў, балтызм), «няўчы́ць»[19], зах-палес.: нявчыты (няў, зах-палес. слова, ад мясцовага ‘мняўчыць’ (мнявчыты) < ‘мяўчыць’), «ма́ркаць»[20] (марк; ад прасл. ‘mъrk‑ati’), «мя́ркаць»[21] (мярк), «раўча́ць»[22] (на Гомельшчыне).

Найбольш распаўсюджанымі (акрамя «мяў») зьяўляюцца «каў», «курняў», «яў» і «няў», «княў», а на Поўначы (збольшага) — «(котка) крычыць»[15][23].

Іншыя мовы

рэдагаваць

У большасьці моваў слова, адпаведнае беларускаму мяў, таксама зьяўляецца гукаперайманьнем, і гучыць прыкладна так жа як і ў беларускай мове[24][25][26], глядзіце сьпіс у Вікіслоўніку (анг.).

У некаторых мовах слова гучыць адрозна ад беларускага мяў, напрыклад: украінскае «няв» (падобнае на бел. разм. няў), японскае «ня» (па-японску: ニャー)[27], /meː˥/ на мове дзонг-кэ (སྨེ).

  1. ^ Ramona D. Marek; Dr. Kenneth Martin; Debbie Martin. Masters of Meow: Feline Vocalizations (анг.). Fear Free, LLC. Праверана 29 верасьня 2024 г.
  2. ^ Meowing and Yowling (анг.) Virtual Pet Behaviorist. ASPCAПраверана 29 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 6 верасьня 2012 г.
  3. ^ а б Rob Waugh. (24 чэрвеня 2023) Here’s what your cat really means when they say «Meow» (анг.). New York PostПраверана 29 верасьня 2024 г.
  4. ^ Навукоўцы, магчыма, знайшлі найлепшы спосаб паклікаць ката. «Наша Ніва» (13 траўня 2023). Праверана 29 верасьня 2024 г.
  5. ^ Isobel Whitcomb. (15 верасьня 2022) Why do cats meow? (анг.). Live ScienceПраверана 29 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 10 чэрвеня 2023 г.
  6. ^ Clare Mulroy; Olivia Munson. Why do cats meow? What your feline friend is trying to tell you (анг.) // USA Today, праз MSN, 23 чэрвеня 2022 г. Праверана 29 верасьня 2024 г.
  7. ^ а б Helgren, J. Anne. (26 верасьня 2024) Cat (анг.). Encyclopædia BritannicaПраверана 29 верасьня 2024 г.
  8. ^ Мэры Ален (17 красавіка 2023) Чаму ваш кацяня часта мяўкае?. Pet Reader. Праверана 29 верасьня 2024 г.
  9. ^ а б Susanne Schötz; Joost van de Weijer; Robert Eklund (25 жніўня 2017) 5—6 // Phonetic Characteristics of Domestic Cat Vocalisations (анг.). 1st International Workshop on Vocal Interactivity in-and-between Humans, Animals and RobotsПраверана 29 верасьня 2024 г.
  10. ^ mew (анг.). Dictionary.com (2023). Праверана 29 верасьня 2024 г.
  11. ^ P. Miller (2000) Whisker whispers (анг.). Association of Animal Behavior Professionals. Архіўная копія ад 5 лістапада 2013 г.
  12. ^ Brown, K. A.; Buchwald, J. S.; Johnson, J. R.; Mikolich, D. J. Vocalization in the cat and kitten.  (анг.). — 1978. — Vol. 11. — С. 559—570. — DOI:10.1002/dev.420110605
  13. ^ Jonathan B. Losos. Essay: The Meaning of Your Cat’s Meow (анг.) // The Wall Street Journal, 27 красавіка 2023 г. Праверана 29 верасьня 2024 г.
  14. ^ Мартынаў 1978—2017, «Мяўкаць».
  15. ^ а б в г Вінцук Вячорка. (8 студзеня 2019) Што кажуць беларускія жывёлы. У карцінках. «Радыё Свабода». Праверана 30 верасьня 2024 г.
  16. ^ Мартынаў 1978—2017, «Няўкаць».
  17. ^ Мартынаў 1978—2017, «Курмяўкаць».
  18. ^ Мартынаў 1978—2017, «Кяўкаць».
  19. ^ Мартынаў 1978—2017, «Няўчыць».
  20. ^ Мартынаў 1978—2017, «Маркаць».
  21. ^ Мартынаў 1978—2017, «Мяркаць».
  22. ^ Мартынаў 1978—2017, «Раўчаць».
  23. ^ Аванесаў Р. І., Крапіва К. К., Мацкевіч Ю. Ф. (рэд.) Дзеяслоў мяўкае (аб кошцы) і яго адпаведнасьці. Мапа 301 // Дыялекталягічны атляс беларускай мовы. — Мапы: Менск: Выдавецтва Акадэміі Навук БССР, 1963. — 354 с.
  24. ^ الدغامين أحمد السموع : أسماء أصوات الحيوانات والطيور بالعربية ( الجزء الأول )
  25. ^ Peggy Bivens, Language Arts 1, Volume 1. — Saddleback Publishing, 2002. — С. 59. — ISBN 978-1562-54508-6
  26. ^ Definition of «Meow». Chiefly US meow or British miaow (анг.). www.merriam-webster.com. Праверана 30 верасьня 2024 г.
  27. ^ Jaquelyn Emerick (19 студзеня 2024) The Hidden Meaning Of «Nya» In Japanese! (анг.). Regretless.com. Праверана 1 кастрычніка 2024 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць