Удзельнік:Ліцьвін/Цікавыя зьвесткі
Цікавыя зьвесткі пра населеныя пункты Беларусі (некаторыя зь іх былі выдаленыя з артыкула Насельніцтва Беларусі):
- Самая распаўсюджаная назва населенага пункта Беларусі — Навасёлкі (больш за 120);
- Самыя доўгія назвы населеных пунктаў Беларусі — вёскі Новааляксандраўка, Скарабагатаўшчына і Старадзявяткавічы (17 літараў) і Аляксандраўшчына, Калесьнікоўшчына і Новадзявяткавічы (16 літараў), падвойныя назвы — вёска Стараганцавіцкая Слабада (23 літары) і вёскі Краснабярэская Слабодка, Наваганцавіцкая Слабада і Чарэмушнікі Падзісенныя (22 літары);
- Самыя кароткія назвы населеных пунктаў Беларусі — хутар Ор, вёскі Шо і Яя;
- Назвы з трох словаў: Дольны Каменны Лог, Каменскі Шлях Вышмар, Новыя Лясныя Багатыры, Ператрутаўскі Малы Варатын, Старыя Лясныя Багатыры;
- Цікавыя назвы: Бабавозаўшчына, Баламутавічы, Васількішкі 5, Дзяржгатункаўчастак, Доўгі Памёт, Думарышкі 7 (шостыя і іншыя таксама існуюць), Дурневічы, Крастынтэрн, Любімае, Новая Баяршчына 1, Новая Баяршчына 2, Пахабаўшчына, Падонкі, Пячкавіцкі ільнозавод, Самадураўшчына, У Дуба, Хутар Збляны, Цыцкавічы, Шылавічы (сьпіртзавод), Эрд.
- Сабакінцы — вёска, у якой ня менш чым сем разоў зьмянялася афіцыйная назва: Забалацьце або Забалаць або Заблоцьце; Сабакінцы; Пакроўскае; Сабакінцы; Нарбутава; Сабакінцы; Першамайская; Першамайск.
Цікавыя зьвесткі пра сельсаветы Беларусі (некаторыя зь іх былі выдаленыя з артыкула Сельсавет):
- Самая доўгая назва сельсавету Беларусі — Астрашыцкагарадоцкі і Мураванаашмянкоўскі (19 літараў); БССР — Нісімкавіцкаруднянскі (21 літара);
- Самая кароткая назва сельсавету Беларусі — Іскі (4 літары).
- Вёска Сітнікі зьяўлялася цэнтрам і Пудзіцкаслабадзкога і Ананіцкага сельсаветаў, але пры гэтым гэтыя сельсаветы так і не перайменавалі ў Сітніцкі.
- Заборскі сельсавет (Крупскі раён) — сельсавет зь незвычайнай гісторыяй. У савецкія часы чагосьці назву сельсавету зьмянілі на Кастрычніцкі і пры гэтым цэнтар перанесьлі ў вёску Лютыя, а затым у вёску Прошыку, а потым у вёску Калодніцу.
Агульнавядомыя зьвесткі пра вёску Альшаны, якія былі выдаленыя з артыкула Альшаны:
Прыклады вясковага вымаўленьня:
- Ба́цько — тата
- До́бре
- Мо й гэ — можа і так
- Страх, яке́ хоро́шэ; страх, яка́ хоро́ша
- Фа́йна — добра, цудоўна
- Хоро́шы — прыгожы
- Яке́ — які