Тўаніша Тэры
Тўаніша Тэры (па-ангельску: Twanisha Terry; 24 студзеня 1999 году) — лёгкаатлетка ЗША, якая спэцыялізуецца на спрынтэрскім бегу на 100 мэтраў.
Тўаніша Тэры | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 24 студзеня 1999[1] (25 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | спрынтар |
Кар’ера
рэдагавацьЗаймалася лёгкай атлетыкай падчас навучаньня ва Ўнівэрсытэце Паўднёвай Каліфорніі. Першы посьпех на міжнародным узроўні атрымала ў сэзоне 2018 году, калі ўвайшла ў склад нацыянальнай зборнай ЗША і брала ўдзел на юніёрскім спаборніцтве ў Тампэрэ, дзе ў бегу на 100 мэтраў здабыла срэбраны мэдаль. Спрабавала прайсьці адбор на летнія Алімпійскія гульні 2020 году ў Токіё, аднак не дала рады. Неблагія вынікі займела ў 2022 годзе. У гэтым годзе на хатнім чэмпіянаце сьвету здабыла залаты мэдаль у эстафэце 4×100 мэтраў. Праз год паўтарыла посьпех на чэмпіянаце сьвету ў Будапэшце. На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы ў складзе нацыянальнай каманды стала чэмпіёнкай у эстафэце 4×100 мэтраў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Twanisha Terry // World Athletics database
- ^ «2024 Paris Olympics: Sha’Carri Richardson and 4x100 relay team win gold; Team USA women in basketball final». NBC News.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на World Athletics