Тэрыторыя Бэльфору

францускі дэпартамэнт

Тэрыторыя Бэльфору (па-француску: Territoire de Belfort) — дэпартамэнт на паўночным усходзе Францыі, адзін з дэпартамэнтаў рэгіёну Бургундыя — Франш-Камтэ (да 1 студзеня 2016 у складзе рэгіёну Франш-Камтэ). Парадкавы нумар 90. Адміністрацыйны цэнтар — Бэльфор. Насельніцтва складае 143 348 чалавек (2012 г.).

Тэрыторыя Бэльфору
Territoire de Belfort
Агульныя зьвесткі
Краіна Францыя
Рэгіён Бургундыя — Франш-Камтэ
Статус Дэпартамэнт
Прэфэктура Бэльфор
Супрэфэктуры Няма
Дата ўтварэньня 7 верасьня 1871
Насельніцтва (2011) 143 348 [1]
Шчыльнасьць 235 чал./км²
Плошча 609 км²
Нумар дэпартамэнту 90
Колькасьць акругаў 1
Колькасьць кантонаў 9
Колькасьць камунаў 102
Дэпартамэнт на мапе Францыі
Тэрыторыя Бэльфору на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Летні час +2
Код ISO 3166-2 FR-90
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Дэпартамэнт уключае 1 акругу, 9 кантонаў і 102 камуны.

Гісторыя

рэдагаваць

Гістарычна сучасная Тэрыторыя Бэльфору зьяўлялася часткай Эльзасу, але пасьля далучэньня апошняга ў 1871 годзе да Нямецкай імпэрыі, Бэльфор з навакольлем застаўся ў складзе Францыі. У 1919, калі Эльзас зноў быў далучаны да Францыі, Тэрыторыя Бэльфору не была вернутая ў яго склад, а замест гэтага ў 1922 была пераўтвораная з акругі ў паўнавартасны дэпартамэнт у складзе рэгіёну Франш-Камтэ, што было пацьверджана дэкрэтамі 1960 і 1982 гадоў.