Тэафіл Ленартовіч (па-польску: Teofil Lenartowicz; 27 лютага 1822, Варшава3 лютага 1893) — польскі паэт, скульптар.

Тэафіл Ленартовіч
Дата нараджэньня 27 лютага 1822(1822-02-27)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 лютага 1893(1893-02-03)[1][2] (70 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак паэт, перакладнік, пісьменьнік, скульптар
Сябра ў Познаньскае таварыства сяброў навук[d]
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфічныя зьвесткі

рэдагаваць

Друкаваўся з 1840-х гадоў. 3 1851 году на эміграцыі. У 1879—1883 гадах выкладаў славянскія літаратуры ў Балёнскім унівэрсытэце.

Творчасьць

рэдагаваць

Паэтычныя зборнікі «Польская зямля» (1848), «Ліра» (1855), «Новая ліра» (1859) прынесьлі Т. Ленартовічу славу «мазавецкага лірніка». У вершах ён выкарыстоўваў матывы і інтанацыі фальклёрных песень, перадаваў калярыт сялянскага жыцьця, прыгажосьць вясковых краявідаў. Рэлігійныя ўяўленьні народа адлюстраваў у паэмах «Захапленьне» (1851) і «Блаславенная» (1854). Тэма паўстаньня 1794 году раскрываецца ў паэме «Рацлавіцкая бітва» (1859). Пад уражаньнем паўстаньня 1863—64 напісаў паэму «Марцін Баралёўскі-Лялевель» (1864).

Т. Ленартовіч стварыў шэраг скульптурных партрэтаў і кампазыцый на гісторыка-патрыятычныя і рэлігійныя тэмы, некаторыя зь якіх зараз упрыгожваюць італьянскія касьцёлы.

Верш «Каліна» пераклала на беларускую мову Зоф’я Тжашчкоўская (Манькоўская)[3].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Wybór poezji. Warszawa, 1991.
  1. ^ а б Teofil Lenartowicz // Benezit Dictionary of Artists (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  2. ^ а б Teofil Aleksander Lenartowicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  3. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура

рэдагаваць