Тэафіль дэ Віё
Тэафіль дэ Віё (па-француску: Théophile de Viau, звычайна называны проста Тэафілем; травень 1590, Клярак, Гасконь, Францыя — 25 верасьня 1626, Парыж, Францыя) — францускі паэт і драматург XVII стагодзьдзя, прадстаўнік лібэртынажу[3].
Тэафіль дэ Віё | |
франц. Théophile de Viau | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1590 Клярак-ан-Ажнэ, Францыя |
Памёр | 25 верасьня 1626 Парыж, Францыя |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, драматург |
Гады творчасьці | 1615-1626 |
Кірунак | Барока |
Мова | француская мова[1][2] |
Значныя творы | Pyrame et Thisbé, La Maison de Sylvie |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Бусэры (камуна Пор-Сэнт-Мары), недалёка ад Клярака ў пратэстанцкай сям'і, Тэафіль дэ Віё навучаўся ў пратэстанцкай акадэміі Самюра і ў Лейдэнскім унівэрсытэце, дзе ён часта наведваў будучага пісьменьніка і эсэіста Геза дэ Бальзака[4].
У 1611–1613 гадах ён далучыўся да вандроўнай тэатральнай трупы, затым пераехаў у Парыж у 1615 годзе, стаўшы бліскучым прыдворным паэтам[5].
Перайшоў у каталіцтва, але гэта не дапамагло: быў выгнаны з Францыі ў 1619 годзе, абвінавачаны ў бязбожнасьці і «нягоднай маралі». Магчыма, гэтая высылка была выключна палітычнай[6].
Нягледзячы на тое, што ён знаходзіўся пэўны час пад абаронай караля Люі XIII, Тэафіль жыў у выгнаньні і быў заключаны ў турму: яго папракалі ў гомасэксуальных адносінах і на падставе непрыстойных вершаў, якія ён напісаў для зборніка Le Parnasse satyrique (Cатырычны Парнас) і ягонага каханьня да Жака Вале абвінавачвалі ў бязбожнасьці[7].
У 1622 годзе, па даносе езуітаў, ён быў асуджаны зьявіцца басанож перад катэдрай Парыскай Божай Маці, каб быць спаленым жыўцом у 1623 годзе[8].
Пазьней прысуд быў заменены на вечнае выгнаньне з сталіцы. Тэафіль быў абясьсілены знаходжаньнем у турме, правёў апошнія месяцы свайго жыцьця ў Шанціі пад абаронай герцага дэ Манмарансі[9].
Творчасьць
рэдагавацьСамы чытаны паэт у Францускім Каралеўстве 17-га стагодзьдзя, ён быў забыты пасьля крытыкі клясікаў, перш чым быў нанова адкрыты ў 19 ст. Тэафілем Гат'е[10].
Ягонаму пяру належаць таксама п'есы, напр. «Пірам і Тісба»[11].
Верны эстэтыцы барока, ён у сваёй паэзіі (лірычныя вершы, санэты, оды і сатырычныя элегіі) выказваў рашучую варожасьць новым канонам, навязаным Малербам[12].
У шматлікіх тэкстах не хаваў сваёй гомасэксуальнасьці, пісаў сьмелыя, плоцевыя і эратычныя санэты, якія вельмі абуралі езуітаў і ў меншай ступені францускі двор[13].
Творы
рэдагаваць- Pyrame et Thisbé, tragédie de 5 actes en alexandrins
- Traité de l'immortalité de l'âme, traduction libre du Phédon de Platon qui alterne prose et vers
- La Maison de Sylvie, suite de dix odes en hommage à ses derniers protecteurs
- Œuvres complètes de Théophile, Tome I. Éd. M. Alleaume. Kraus reprint, 1995. (Première édition 1856).
- Œuvres complètes de Théophile, Tome II. Éd. M. Alleaume. Kraus reprint, 1995. (Première édition 1855).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Viau, Théophile de, 1590-1626. // CONOR.SI
- ^ Guido Saba, Bibliographie des écrivains français. Théophile de Viau, Éditions Memini, 2007, 318 p.
- ^ Charles Garrisson, Théophile et Paul de Viau, étude historique et littéraire [archive], Toulouse, éditions Privat, 1899, 235 p.
- ^ Charles Garrisson, Théophile et Paul de Viau, étude historique et littéraire [archive], Toulouse, éditions Privat, 1899, 235 p.
- ^ Jean Léonnet, Moi, Théophile, poète et libertin. Apologie intime, éditions du Panthéon, 2014, 124 p.
- ^ Jean Léonnet, Moi, Théophile, poète et libertin. Apologie intime, éditions du Panthéon, 2014, 124 p.
- ^ Guillaume Peureux (dir.), Lectures de Théophile de Viau, Presses Universitaires de Rennes, 2008.
- ^ Guillaume Peureux (dir.), Lectures de Théophile de Viau, Presses Universitaires de Rennes, 2008.
- ^ Théophile Gautier, Les Grotesques, Michel Lévy frères, libraires éditeurs, 1856.
- ^ Guido Saba, préface à Théophile de Viau, Œuvres poétiques. Les Amours tragiques de Pyrame et Thisbé, Classiques Garnier, p. XVIII.
- ^ Melaine Folliard, Pierre Ronzeaud et Mathilde Thorel, Théophile de Viau, la voix d'un poète - Poésies 1621, 1623, 1625, Paris, PUF, coll. «CNED», 2008.
- ^ Michel Larivière, Homosexuels et bisexuels célèbres, Paris, Delétraz Éditions, 1997, p. 333.