Тып 59
Тып 59 (па-кітайску: 59式) — кітайскі сярэдні танк 1950-х гадоў, створаны на аснове савецкага Т-54.
Тып 59 | |
---|---|
Тып танка: | сярэдні танк |
Павозка (экіпаж), чал.: | 4 |
Гісторыя: | |
Выкарыстаньне: | Кітай, Віетнам, Альбанія |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Вытворца: | Кітай |
Гады вытворчасьці: | 1958—1980 |
Усяго выраблена: | 9500 |
Памеры: | |
Маса, т: | 36 |
Даўжыня, мм: | 604 |
Шырыня, м: | 3,27 |
Вышыня, м: | 2,59 |
Браня: | |
Тып брані: | сталёвая катаная й адліваная гамагенная |
Лоб корпусу (верх), мм: | 100 |
Лоб корпусу (ніз), мм: | 100 |
Борт корпусу, мм: | 80 |
Карма корпусу, мм: | 30—45 |
Дах корпусу, мм: | 30 |
Дно корпусу, мм: | 20 |
Лоб вежы, мм: | 200 |
Борт вежы, мм: | 80 |
Карма вежы, мм: | 65 |
Узбраеньне: | |
Марка гарматы і калібр: | 100 мм наразная гармата |
Боекамплект гарматы: | 34 |
Кулямёт: | 1 × 12,7-мм Тып 54, 2 × 7,62-мм Тып 59Т |
Тэхнічныя характэрыстыкі: | |
Тып рухавіка: | V-вобразны 12-цыліндравы дызэльны вадкаснага астуджэньня |
Магутнасьць рухавіка, к.с.: | 520 |
Хуткасьць па шашы, км/г: | 48 |
Тып падвескі: | індывідуальная тарсіённая |
Пераадольваемы ўздым, адс.: | 30 |
Пераадольваемая сьценка, м: | 0,8 |
Пераадольваемы роў, м: | 2,7 |
Пераадольваемы брод, м: | 1,3 |
Выявы ў Вікісховішчы |
Гісторыя стварэньня
рэдагавацьПасьля заканчэньня грамадзянскае вайны ў 1949 году кітайскае войска было рэгулярнае, аднак жа вялікая частка ўзбраеньня была маральна састарэлае ці тэрмінова патрабавала рамонту. Гэта датычыцца й кітайскіх танкаў пэрыяду Другое сусьветнай вайны, вырабленым амэрыканцамі ці японцамі. Неўзабаве ў Кітай з СССР была пастаўлена вялікая колькасьць вайсковае тэхнікі, у тым ліку Т 34 85, 100-мм самаходная артылерыйская ўсталёўка СУ-100 і бронетранспартэры БТР-40 і БТР-152. Напачатку 1950-х гадоў рушылі ўсьлед новыя пастаўкі вялікай колькасьці тэхнікі, гэтым разам — галоўным чынам танкаў Т-54, вытворчасьць якіх была пазьней наладжана Кітаем пад пазначэньнем Тып 59. Першыя зробленыя ў Кітаі танкі былі слаба абсталяваныя — адсутнічала сыстэма стабілізацыі 100-мм гарматы і прыбора начнога бачаньня. Аднак пазьней гэтыя танкі былі абсталяваны поўным наборам ІЧ ПНВ для камандзіра, наводчыка й кіроўцы, а таксама сыстэмаю стабілізацыі гарматы. Усталяваныя ў насавой частцы танку й спараныя з гарматаю 7,62-мм кулямёты мелі пазначэньне Тып 59Т, а 12,7-мм савецкі кулямёт ДШКМ, усталяваны ў раёне люка, атрымаў пазначэньне Тып 54. Брытанская кампанія MEL паставіла невялікую колькасьць прыбораў начнога бачаньня для танку Тып 59, уключаючы пэрыскоп кіроўцы й прыцэлы для камандзіра ды наводчыка. Пазьней шмат такіх танкаў бачылі зь лязэрным далямэрам, усталяваным знадворку, над маскаю гарматы — на вельмі ўразьлівым для стралковай зброі й аскепкаў месцы.
Далейшае разьвіцьцё танка
рэдагавацьНа зьмену танку Тып 59 прыйшоў Тып 69, пабудаваны на той жа базе. Галоўным яго адрозьненьнем зьяўлялася ўжываньне 100-мм гладкаствольнае гарматы замест 100-мм наразное гарматы. Далей зьявіўся Тып 79, які выпускаўся ў параўнальна невялікіх колькасьцях у 1980-х гадах (фактычна зьяўляўся танкам Тып 69 са 105-мм наразною гарматаю й малаважнымі зьменамі трансьмісіі й рухавіка). Але да таго часу гэтыя танкі ўжо пасьпелі вычарпаць свой рэсурс, у выніку чаго паралельна з выпускам танку Тып 79 Кітай пачаў праектаваньне новага танку. Гэтым танкам стаў танк Тып 80, які зьявіўся ў 1988 годзе.
На ўзбраеньні
рэдагаваць- Пакістан — 400 са складу УС Кітаю
Тып 59 у масавай культуры
рэдагавацьГэты танк можна ўбачыць у папулярнае онлайн-гульні World of Tanks, а таксама ў некаторых шутарах і стратэгіях. Зрэшты, варта адзначыць, што адлюстраваньне характарыстыкаў тэхнікі ў гульнях часьцяком далёка ад рэчаіснасьці.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Type 59 Main Battle Tank(недаступная спасылка) — Вайсковыя сілы Банглядэшу
- Type 59 Main Battle Tank — GlobalSecurity.org
- Type 59 Main Battle Tank — Кітайская бясьпека сёньня
- Type 59 Main Battle Tank — FAS
- Type 59 Main Battle Tank — CDI