Тур’я (правы прыток Нёмана)
рака ў Беларусі, правы прыток Нёмана
Ту́р’я — рака ў Беларусі, правы прыток Нёману. Цячэ ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 107 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1‰.
Тур’я | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Янчукоў |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Шчучынскі раён |
Даўжыня | 17 км |
Плошча басэйну | 107 км² |
Нахіл воднай паверхні | 3,1 ‰ |
Асноўныя прытокі — Тураўка і Лука. На рацэ стаяць места Шчучын і гістарычнае мястэчка Ражанка.
Пачынаецца за 0,5 км на захад ад вёскі Янчукоў, цячэ ў межах Лідзкай раўніны, упадае ў Нёман на поўдзень ад вёскі Забор’я. Рэчышча каналізаванае[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 370.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1