Туркестанская вобласьць
Туркестанская вобласьць (па-казаску: Түркістан облысы, па-расейску: Туркестанская область, да 2018 году — Паўднёва-Казахстанская вобласьць) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Казахстану, вобласьць. Разьмешчаная на поўдні краіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Туркестан.
Туркестанская вобласьць | |
каз. Түркістан облысы рас. Туркестанская область | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Казахстан |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Туркестан |
Улучае | 11 раёнаў, 4 месты абласнога падпарадкаваньня |
Найбольшы горад | Туркестан |
Іншыя буйныя гарады | Кентаў |
Дата ўтварэньня | 2018 |
Акім вобласьці | Жансеіт Туймебаеў |
Насельніцтва (2018) | 1 968 899 (10,72%, 2-е месца) |
Шчыльнасьць | 16,88 чал./км² (1-е месца) |
Нацыянальны склад | казахі, узбэкі |
Плошча | 116 280 км² км² (4,3%%, 13-е месца) |
Месцазнаходжаньне Туркестанскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +6 |
Код ISO 3166-2 | KZ-61 |
Тэлефонны код | +7 725х xx-xx-xx |
Паштовыя індэксы | 16 xxxx |
Код аўтам. нумароў | X,13 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Вобласьць была ўтворана 10 сакавіка 1932 году як Паўднёва-Казахстанская вобласьць з цэнтрам у горадзе Шымкент (Чымкент). З 3 траўня 1962 году па 6 ліпеня 1992 году вобласьць называлася Чымкенцкай. У 1992 г. вобласьці вярнулі ранейшую назву — Паўднёва-Казахстанская. У 2018 годзе Шымкент быў выдзелены з вобласьці і атрымаў статус гораду рэспубліканскага значэньня, цэнтар вобласьці пераведзены ў Туркестан, вобласьць перайменавана ў Туркестанскую.
Мяжуе з Кызылардзінскай (на захадзе), Карагандзінскай (на поўначы) ды Жамбылскай (на ўсходзе) вобласьцямі, а таксама з Узбэкістанам (на поўдні).