Тумініцкі сельсавет
Ту́мініцкі сельсавет, Лісуно́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Лісуны (на 1 студзеня 1947 году).
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Коханаўскага раёну Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Аршанскага раёну. 9 верасьня 1946 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Коханаўскага раёну Віцебскай вобласьці. 17 сьнежня 1956 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці.
25 сьнежня 1962 году частка сельсавету далучана да Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці, акрамя населеных пунктаў Аляксандрава, Балотавічы, Барэйшава, Вярхоўе, Гараны, Мацнава, Тумінічы і Хадулы[1].
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 году — 24
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 245
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 80