Трытон (міталёгія)

старажытнагрэцкі бог

Трытон (па-старажытнагрэцку: Τρίτων) — старажытнагрэцкае божышча[1], вястун глыбіняў[2], сын Пасэйдона і Амфітрыты[3] (у рымлян сын Нэптуна і Саляцыі[4]). Бацька трытонаў.

Фантан Трытона ў Рыме

У часе патопу на загад Пасэйдона ён затрубіў, і хвалі адступілі[5]. Знайшоў ракавіну, выдзеўб яе і затрубіў у часе бітвы з гігантамі, тыя беглі[6].

Бог Трытанійскага возера[7], якое знаходзіцца цяпер у Лібіі[8], спалучаў ў сваім абліччы рысы чалавека, каня і рыбы. Яго выяўлялі з чалавечай постацьцю, замест ног хвасты дэльфінаў[9]; блізка да выявы Дагона[10].

Паказаў арганаўтам, як спусьціць карабель зь мелі і выйсьці з свайго возера ў адкрытае мора; падараваў ім кавалак зямлі, зь якога пасьля ўтварыўся востраў Каліста (Фэра)[8]. У адказ атрымаў ад Ясона трыножнік, седзячы на якім, прарочыў[11]. Альбо Трытон — цар Лібіі, якога наведалі арганаўты, якія прысьвяцілі яму медны трыножнік з надпісам, які быў у жыхароў Эўгеспэрыі[12].

  1. ^ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.526, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.431; Псевдо-Аполлодор. Мифологическая библиотека I 4, 6
  2. ^ «Словарь мифологических имён, географических названий и устаревших слов»
  3. ^ Гесиод. Теогония 930—933
  4. ^ Сервий. Комментарий к «Энеиде» Вергилия I 144
  5. ^ Овидий. Метамарфозы I 331—347
  6. ^ Гигин. Астрономия II 23, 3
  7. ^ Аполлоний Родосский. Аргонавтика IV 1542
  8. ^ а б http://chronarda.ru/phoebus/myth/gods.php
  9. ^ Цицерон. О природе богов I 78; Нонн. Деяния Диониса XXXVI 92
  10. ^ Библейская энциклопедия. М., 1891. С.182—183
  11. ^ Геродот. История IV 179; Ликофрон. Александра 889 и комм.
  12. ^ Диодор Сицилийский. Историческая библиотека IV 56, 6

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Трытон (міталёгія)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў