Трыніты ГЗК
Гандлёва-забаўляльны комплекс «Трыніты» — даходнае прадпрыемства для забавы і продажы тавараў насельніцтву. ГЗК «Трыныты» знаходзіцца ў Беларусі, Горадня, праспэкт Янкі Купалы, 87. У сваім доме «Трыніты» мае:
- звыш 150 крамаў;
- дзіцячая сьвятліца для забаваў;
- лядовы каток;
- пастой для возаў на 1200 месцаў;
- аўтавакзал;
- цягальня;
- электразапраўка;
- дом для дачы пакояў для прадпрымальніцтва.
Трыніты было адкрытае 12 лютага 2020 году[1].
Уласьнік
рэдагавацьУласьнік ГКЗ «Трыніты» — ТАА «Трыніты Інвэст», якое месьціцца: Горадня, праспэкт Я. Купалы, д. 87. УНП 590701380.
Опіс будынку
рэдагаваць«Трыніты» мае два дамы, якія злучаныя пераходамі-калідорамі.
Другі дом мае больш паверхаў і іх здаюць прадпрымальнікам і грамадам для вядзеньня прадпрымальніцкае дзейнасьці.
Галоўны дом мае тры паверхі.
Першы паверх
рэдагавацьПершы паверх галоўнага дому мае каля 60 установаў. Сярод іх можна назваць банкі Беларусбанк, РРБ-Банк; Беліта-Вітэкс. Асноўныя — прадаўцы абутку.
Другі паверх
рэдагавацьДругі паверх галоўнага дому мае каля 80 установаў. Сярод іх можна назваць Мілавіца, Белювелірторг, МТС, Прыёрбанк, Тэхнабанк, Грын. Тут разьмясьцілася тры кавярні. На тым паверсе маецца лядовы каток.
Трэці паверх
рэдагавацьТрэці паверх галоўнага дому мае каля 50 установаў. Сярод іх можна назваць 5 элемэнт, Макдональдз, Кэефсі, Бургеркінк, Дода піца, Бусьлік.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Глядзіце, як выглядае ГЗК Triniti перад адкрыццём (абноўлена). Гродня.ляйф. Праверана 5 лютага 2020 г.