Трудзі Канаван
Трудзі Канаван (23 кастрычніка 1969, Мэльбурн) — папулярная аўстралійская пісьменьніца-фантастка.
Трудзі Канаван | |
Trudi Canavan | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 23 кастрычніка 1969 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | графічная дызайнэрка, пісьменьніца, навэлістка, пісьменьнік навуковай фантастыкі |
Гады творчасьці | 1998- |
Кірунак | фэнтэзі |
Мова | ангельская |
Дэбют | 1998 |
Прэміі | «Aurealis Award», «Ditmar» |
Узнагароды | |
https://www.trudicanavan.com |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьДзяцінства прайшло ў маляўнічым прыгарадзе Мэльбурна, дзе яна жыве сёньня. Зь дзяцінства захаплялася музыкай і маляваньнем. Колькі сябе памятае, заўсёды складала гісторыі «пра рэчы, якія не існуюць».
Па прафэсіі — дызайнэр. З адзнакай скончыла Melbourne College of Decoration ў 1988 годзе. Працавала дызайнэрам, мастачкай і картографам ў выдавецтве «Lonely Planet Publications». У 1993 годзе перайшла на працу ў «Oxford University Press Australia».
У 1995 годзе заснавала ўласную фірму «The Telltale Art», якая займаецца ілюстрацыямі, працамі па графічным дызайне і афармленьнем геаграфічных мапаў. З 1995 па 2004 год працавала таксама ў аўстралійскім часопісе фэнтэзі і навуковай фантастыкі «Aurealis». У якасьці мастацкага рэдактара ўдзельнічала ў распрацоўцы афармленьня часопіса і стэндаў рэдакцыі на выставах, а таксама адбірала для публікацыі мастацкія работы. Акрамя таго, яна працавала з поштай, чытала рукапісы і адказвала за сайт часопіса.
Творчае жыцьцё
рэдагавацьПраца ва ўласнай фірме дазволіла ёй частку часу прысьвяціць літаратурнай дзейнасьці. Дэбютны аповяд «Whispers of the Mist Children», да яе вялікага зьдзіўленьня, атрымаў ў 1999 годзе прэмію «Aurealis Award».
У 2001 годзе ў «HarperCollins Australia» быў выдадзены дэбютны раман «Гільдыя чараўнікоў», які пачаў фэнтэзійную трылёгію «Чорны маг» (анг.). Другая кніга цыклю была выдадзена ў чэрвені 2002 году і намінавалася на «Aurealis Award». Трэцяя частка трылёгіі зьявілася ў студзені 2003 году і была намінаваная на самую прэстыжную аўстралійскую фантастычную ўзнагароду «Ditmar». Усе тры кнігі патрапілі ў першую дзясятку аўстралійскіх сьпісаў бэстсэлераў. Пабачыўшы такі посьпех кніг Трудзі Канаван, на яе зьвярнулі ўвагу і замежныя выдаўцы. У 2004 годзе трылёгія была выдадзена ў ЗША і Вялікабрытаніі. Правы на пераклад цыклю купілі таксама выдаўцы шэрагу эўрапейскіх краінаў.
У 2004 годзе другі апублікаваны аповяд Трудзі Канаван «Пакой часу» прынёс ёй аўстралійскі «Ditmar».
Творчасьць
рэдагавацьЦыклы
рэдагаваць- Кіралія / Kyralia
- Чорны маг / The Black Magician Trilogy
- Гільдыя Магаў / The Magician’s Guild
- Вучаніца Гільдыі / The Novice (2002)
- Высокі Лорд / The High Lord (2003)
- The Magician’s Apprentice (2009)
- The Traitor Spy Trilogy
- The Ambassador’s Mission (2010)
- The Rogue (2011)
- The Traitor Queen (2012)
- Чорны маг / The Black Magician Trilogy
- Age of the Five
- Priestess of the White (2006)
- Last of the Wilds (2006)
- Voice of the Gods (2007)
Апавяданьні
рэдагаваць- 1998 Whispers of the Mist Children
- 2003 Пакой часу / A Room for Improvement
- 2008 The Lost Property Room
- 2010 The Mad Apprentice: A Black Magician Story
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьТрудзі Канаван — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў