Трнаўскі ўнівэрсытэт
Трнаўскі ўнівэрсытэт (па-славацку: Trnavská univerzita v Trnave) — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Трнава, якая існавала ў 1635—1777 гг; адзін зь першых унівэрсытэтаў Славаччыны.
Трнаўскі ўнівэрсытэт | |
Trnavská univerzita v Trnave | |
Лягатып | |
па-лацінску: Universitas Tyrnaviensis | |
Заснаваны | 1635 (гістарычны)/1992 (сучасны) |
---|---|
Рэктар | Мартын Мішут |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Трнава |
Краіна | Славаччына |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1] |
Вэб-сайт | truni.sk |
Унівэрсытэт заснаваў кардынал Пэтэр Пазмань у 1635 годзе. Першапачаткова было два факультэты — філязофскі і багаслоўскі. У 1665 быў створаны і прававы, а ў 1770 годзе — мэдычны факультэт. Унівэрсытэт стаў вядомым дзякуючы сваёй абсэрваторыі, якую стварыў астраном Максыміліян Гел, унівэрсытэцкай бібліятэцы, садоў і тээтру.
Унівэрсытэт існаваў да 1777, калі ён быў перамешчаны ў Будапэшт. Яго правапераемнікам зьяўляецца Ўнівэрсытэт Ларанда Этвэша ў Будапэшце. 25 сакавіка 1992 году ў горадзе Трнава быў адчынены новы ўнівэрсытэт, які ня будучы афіцыйным пераемнікам, працягвае старажытныя традыцыі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТрнаўскі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра вышэйшую навучальную ўстанову. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |