Траўнік (птушка)

Траўнік, Чырвананожка, Кулік-случок (Tringa totanus), народная назва Бакас — птушка роду ўлітаў сямейства бакасавых атраду сеўцападобных.

Траўнік
Rotschenkel (Tringa totanus) 01.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Кляса Птушкі
Атрад Сеўцападобныя
Сямейства Бакасавыя
Род Уліты
Від Траўнік
Бінамінальная намэнклятура
Tringa totanus
Tringa totanus totanus

АпісаньнеРэдагаваць

Дарослы траўнік дасягае велічыні да 30 см, крыху драбнейшы за свайго блізкага родзіча вялікага ўліта (Tringa nebularia). Размах крылаў складае да 65 см, а важыць да 170 грамаў. Аранжавая дзюба сярэдняй велічыні, на кончыку чорная. Чырвона-аранжавымі зьяўляюцца й доўгія лапкі, што дало траўніку другую назву «чырвананожка».

АрэалРэдагаваць

Траўнік сустракаецца па ўсёй Эўропе й жыве ля ўзьбярэжжаў мораў і ля берагоў дробных вадаёмаў, у тым ліку на балотах і заліўных лугах. Узімку траўнікі часьцяком мігруюць у больш цёплыя паўднёвыя або прыбярэжныя рэгіёны.

ХарчаваньнеРэдагаваць

У ежу траўніка ўваходзяць вусякі, чарвякі, сьлімакі, ракападобныя, малыя двухстворкавыя і іншыя малюскі. Сваёй доўгай дзюбай ён прачэсвае плыткаводзьдзе ў пошуках здабычы.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2