Тралейбусны парк
Тралейбусны парк (ці тралейбуснае дэпо) — пасажырскае эксплюатацыйнае аўтатранспартнае прадпрыемства, якое займаецца тэхнічным абслугоўваньнем тралейбусаў і забясьпечвае іх выпуск на лінію ў патрэбнай колькасьці, укамплектаванае штатам кіроўцаў, дыспэтчараў, рамонтных рабочых.
Асноўнымі кірункамі дзейнасьці тралейбусных паркаў зьяўляюцца: задавальненьне патрэбаў насельніцтва, прадпрыемстваў і арганізацыяў у пасажырскіх перавозках тралейбусным транспартам; Ажыцьцяўленьне гаспадарчай дзейнасьці, накіраванай на атрыманьне прыбытку.
На балянсе некаторых тралейбусных паркаў акрамя тралейбуснага рухомага складу, можа лічыцца і аўтобусны рухомы склад. У большасьці тралейбусных паркаў ажыцьцяўляецца тэхнічнае абслугоўваньне рухомага складу ў аб’ёме ТА-1 і ТА-2 і тэхнічны рамонт (ТР).
Схема тыпавога тралейбуснага парку
рэдагавацьТыпапавы тралейбусны парк (дэпо) на тэрыторыі былога СССР уключае ў сябе:
- Адміністрацыйна-бытавы будынак — месца, дзе разьмяшчаецца кіруючы пэрсанал, а таксама бытавыя памяшканьні рамонтных рабочых. Можа сумяшчацца з вытворчым будынкам ці з будынкам сталовай.
- Вытворчы будынак — месца, дзе знаходзіцца зона БР і ТА і іншыя рамонтныя ўчасткі. Вытворчы будынак звычайна сумешчаны з участкам мыцьця рухомага складу, і ў некаторых выпадках — са складам.
- Складзкі будынак — у гэтым будынку захоўваюцца запасныя часткі і эксплютацыйныя матэрыялы, неабходныя для рамонта і абслугоўваньня рухомага складу.
- Пляцоўка для адстою РС — месца для захоўваньня рухомага складу, які знаходзіцца не на лініі, ці ў няспраўным стане.
- Кантрольна-прапускны пункт — пункт на якім ажыцяўляецца кантроль і ўлік тралейбусаў, якія адпраўляюцца на лінію, ці вяртаюцца зь яе.
Тралейбусныя паркі на тэрыторыі Беларусі
рэдагавацьНа тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнічае 11 тралейбусных паркаў (дэпо) зь якіх: па адным у Бабруйску, Берасьці, Віцебску, Гомелі, Горадні і Магілёве, пяць — у Менску. Усе тралейбусныя паркі знаходзяцца ў муніцыпальнай маёмасьці.