Трайчаны (Слуцак)
былое прадмесьце Слуцка
Трайчаны — прадмесьце Слуцаку, якое разьмяшчалася на левым беразе ракі Случ, на захад ад Старога гораду.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1f/S%C5%82ucak%2C_Traj%C4%8Dany._%D0%A1%D0%BB%D1%83%D1%86%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B9%D1%87%D0%B0%D0%BD%D1%8B_%281891%29_%283%29.jpg/220px-S%C5%82ucak%2C_Traj%C4%8Dany._%D0%A1%D0%BB%D1%83%D1%86%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B9%D1%87%D0%B0%D0%BD%D1%8B_%281891%29_%283%29.jpg)
Паселішча ўзьнікла вакол вядомага з XV стагодзьдзя Траецкага манастыру, у які ўваходзілі дзьве царквы — драўляная Благавешчаньня і мураваная Траецкая, а таксама кельлі, жылыя дамы, сад, сажалка[1]. Прадмесьце Трайчаны кароткім участкам прылягала да абарончага пояса гораду[2].
Праз манастыр ад слуцкай Віленскай брамы праходзіла дарога да Нясьвіжу, і далей да Вільні. Калі побач з манастыром вырасла прадмесьце, адрэзак дарогі да горада стаў вуліцай Трайчанскай. Цяпер гэта жылы раён уздоўж вуліцы Віленскай ад Чортавага мосьціка да мэдыцынскага каледжу[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- ^ Чантурыя. Горадабудаўнічае мастацтва Беларусі
- ^ Ігар Ціткоўскі. Манастыр на Трайчанах
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТрайчаны (Слуцак) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў