Трайны́ стык — геаграфічны пункт, у якім сустракаюцца тры граніцы аднолькавага тыпу (трох дзяржаваў, трох адміністрацыйных адзінак і г. д.). Найбольш вядомымі зьяўляюцца тыя трайныя стыкі, якія існуюць даўно, або тыя, дзе праходзяць граніцы істотна розных культур. У такіх месцах звычайна ўсталёўваюць сьцягі краінаў, ці адпаведна, адміністрацыйных адзінак, або памятныя знакі. З 196 дзяржаваў, што існуюць сёньня на Зямлі, 135 маюць трайныя стыкі, а ўсяго такіх стыкаў налічваецца 159.

Паўночнаэўрапейскі трайны стык Трэрыксрэсэт
Трайны стык на Райне ў Базэлі

Прыклады

рэдагаваць