Тацяна Вуластан
Тацяна Вуластан, у дзявоцтве Тарчыла (нар. 8 лістапада 1986, Пінск, Беларуская ССР, СССР[2]) — беларуская снукерная судзьдзя. Афіцыйная рэфэры САПБС, ААСБ, ЭАБС і БСФ[3][4].
Тацяна Вуластан | |
Тацяна Тарчыла | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 8 лістапада 1986 (37 гадоў) |
Краіна | Беларусь |
Прафэсійная кар’ера | з 2010 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт, магістарка эканомікі. Пасьля працавала ва ўнівэрсытэце выкладчыцай.
Спартовая кар’ера
рэдагавацьСудзіла аматарскія турніры ў Беларусі з сакавіка 2008 року. Праз год стала сяброўкай Эўрапейскай асацыяцыі більярду і снукеру. У 2010 року дэбютавала ў прафэсійных спаборніцтвах. 21 лістапада таго ж году стала першай судзьдзёй з Усходняй Эўропы, якая абслугоўвала паўфінал Чэмпіянату эўрапейскага туру.
З 2011 року афіцыйная судзьдзя Ангельскай асацыяцыі снукеру і більярду. У 2015 упершыню судзіла рэйтынгавы турнір сусьветнага туру Адкрытага чэмпіянату Ўэйлзу, у 2022 — фінал. У 2023 року ўпершыню судзіла фінал Адкрытага чэмпіянату Вялікабрытаніі.
З 2020 року рэгулярна судзіць матчы чэмпіянатаў сьвету. У 2024 року ўпершыню судзіла паўфінал.
Сям’я
рэдагавацьУ 2011 року выйшла за прафэсійнага брытанскага снукерыста Бэна Вуластана і пераехала ў Вялікабрытанію. Жывуць у Лестэры (Ангельшчына). Маюць двух сыноў 2012 і 2017 рокаў нараджэньня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Other Referees
- ^ Афіцыйная бачына Беларускай снукернай фэдэрацыі
- ^ EASB Official Referees Retrieved 19 October 2011
- ^ List of EBSA Snooker referees Архіўная копія ад 18 November 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Тацяна Вуластан (анг.) у базе зьвестак CueTracker