Стасунак

(Перанакіравана з «Тасунак»)

Стасунак[1][2][3][4], тасунак, дачыненьне[5][6] (адносіна) — матэматычная структура, якая фармальна вызначае ўласьцівасьці розных аб’ектаў і іх узаемасувязі. Стасункі звычайна клясыфікуюцца па колькасьці аб’ектаў, якія яны зьвязваюць, і ўласных уласьцівасцях.

У матэматыцы прыкладамі стасункаў зьяўляюцца роўнасьць (=), калінэарнасьць, падзельнасьць і г. д. У альгебры стасункам двух лікаў або велічыняў завецца іх дзель.

Стасунак між мноствамі

рэдагаваць

Фармальна стасунак між мноствамі азначаецца як падмноства ад іх простага здабытку.

Колькасьць мностваў, на якіх будуецца стасунак, называецца арнасьцю. У агульным выпадку, стасунак між n мноствамі зьяўляецца n-арным. Стасунак між двума мноствамі завецца бінарным стасункам, між трыма — тэрнарным і г. д.

Найбольш агульным варыянтам пазначэньня n-арнага стасунку R між мноствамі A1, A2, … , An зьяўляецца запіс

R(A1, A2, … , An)

Факт наяўнасьці стасунку між пэўнымі элемэнтамі гэтых мностваў можна пазначыць падобным чынам:

R(a1, a2, … , an)

Гэта значыць, што

 

  1. ^ Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т. Сухая, Р. Еўдакімава, В. Траццякевіч, Н. Гудзень. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 52, 156
  2. ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 145
  3. ^ Стасунак // Матэматычная энцыклапедыя. — Менск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8
  4. ^ Стасунак(недаступная спасылка) // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  5. ^ Дачыненне, тасунак(недаступная спасылка) // Матэматычная энцыклапедыя. — Менск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8
  6. ^ Стасунак -нку Гл. дачыненьне(недаступная спасылка) // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс). Наша Ніва, 2001.

Літаратура

рэдагаваць
  • Логіка выказванняў: вучэбны дапаможнік / Гарбузаў, Віктар Мікалаевіч; Немец, Уладзімер Сьцяпанавіч; ГрДУ імя Я. Купалы. — Гродна: ГрДУ, 1997. — 44 с.
  • Матэматыка: вучэб.-мэтад. дапам. У 2 ч. Ч. 1 — 2-е выд., перапрац. / Баранцэвіч, Канстанцін Зянонавіч; Пакала, Аляксандар Анатольевіч. — Мн., БДПУ, 2005. — 176 с.
  • Матэматыка: вучэб.-мэтад. дапам. У 2 ч. Ч. 1. / Баранцэвіч, Канстанцін Зянонавіч; Пакала, Аляксандар Анатольевіч. — Мн., 1996.
  • Кантрольная праца па матэматыцы / Баранцэвіч, Канстанцін Зянонавіч; Пакала, Аляксандар Анатольевіч. — Мн., 1993.
  • Геаметрыя 7 — 11. / Пагарэлаў А. — Мн., 1991.
  • Задачнік-практыкум па матэматыцы / Пакала А. А. — Мн., 1994.
  • Асновы пачатковага курса матэматыкі / Стойлава Л. П., Пышкала А. М.— Мн., 1990.