Тару́скі раён (па-расейску: Тарусский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Калускай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Таруса.

Тарускі раён
Тарусский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Калускую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Таруса
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва
Плошча
  • 714,6 км²
Месцазнаходжаньне Тарускага раёну
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Тарускі раён мяжуе з Жукаўскім, Ферзікаўскім і Малаяраславецкім раёнамі. Плошча раёну складае 714,6 км².

Гісторыя

рэдагаваць

Тарускі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Маскоўскай вобласьці. У 1937 годзе раён быў перададзены ў склад Тульскай вобласьці. 5 ліпеня 1944 году раён быў далучаны да навастворанай Калускай вобласьці.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Тарускі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў