Тапіравыя (Tapiridae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 1 сучасны род і 5 сучасных відаў, і значна больш вымерлых. Самыя раньнія зьвесткі пра тапіравых — зь раньняга алігацэна. Эацэнавы род Heptodon быў надзвычай падобны на сучасныя тапіры, за выключэньнем таго, што ў ім адсутнічаў хабаток. Некалі тапіры былі шырока распаўсюджаны ў Паўночнай Амэрыцы, Эўропе і Азіі да позняга плейстацэну[1][2]. Тапіры (Tapirus) мігравалі з Паўночнай Амэрыкі ў Паўднёвую Амэрыку каля 3 мільёнаў гадоў таму. Большасьць тапіраў вымерла 10 000 гадоў таму[3].

Тапіравыя
Tapirus indicus
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадНяпарнакапытныя (Perissodactyla)
СямействаТапіравыя
Бінамінальная намэнклятура
Tapiridae
(Gray, 1821)

Сыстэматыка

рэдагаваць

Тапіравыя (Tapiridae)

  • Hesperaletes
  • Miotapirus
  • Paratapirus
  • Protapirus
  • Plesiocolopirus
  • Тапір (Tapirus)
  • Tapivarus
  1. ^ Ballenger L., Myers P. (2011) Tapiridae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 23.02.2021 г.
  2. ^ Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 331. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
  3. ^ Palmer D. ed. The Marshall Illustrated Encyclopedia of Dinosaurs and Prehistoric Animals. — Marshall Editions, 1999. — С. 261. — ISBN 978-1-84028-152-1 (анг.)