Танга (1980)
«Танга» (па-польску: Tango) — мультыплікацыйны фільм, створаны ў 1980 годзе польскай студыяй Se-ma-for, якая базуецца ў Лодзі.
Танга | |
Tango | |
Рэжысэр | Зьбігнеў Рыбчынскі |
---|---|
Аўтар сцэнару | Зьбігнеў Рыбчынскі |
Кампазытар | Януш Хайдун |
Апэратар | Зьбігнеў Рыбчынскі |
Прадусэр |
Рышард Мацей Акуньскі Ігнацы Гонцэж |
Студыя | Se-ma-for |
Краіна | Польшча |
Мова | польская |
Працягласьць | 8 хв |
Прэм’ера | 1980 |
IMDb | ID 0084764 |
Сюжэт
рэдагавацьМесца знаходжаньня камэры не зьмяняецца і паказвае пакой, у якім розныя людзі выконваюць розныя дзеяньні. У пакоі ёсьць ложак, стол, крэслы, шафа. Першы рух у фільме — мяч, які залятае ў пакой праз акно, за ім залазіць хлопчык і выносіць яго назад. Паступова ў пакой уваходзіць больш людзей, якія робяць нейкія рэчы, працэсы паўтараюцца і зьяўляюцца іншыя людзі. Сярод іншага паказаны закаханая пара, хлопчык з паветраным шарыкам, бабуля і спартовец. Людзі праходзяць міма адзін аднаго і не ўзаемадзейнічаюць. Адзіны гук — гэта музыка танга.
Водгукі
рэдагавацьMitternachtskino піша: «Танга — гэта неверагодна ажыўлены, забаўляльны калаж з фрагмэнтаў жывых дзеяньняў, які Рыбчынскі, як звычайна, тэхнічна рэалізуе амаль ідэальна. Грандыёзны твор анімацыйнага мастацтва, і, безумоўна, адзін з найпрыгажэйшых, разнастайных кароткамэтражных фільмаў у сваім родзе»[1].
Узнагароды
рэдагаваць- 1981 Міжнародны фэстываль анімацыйнага кіно ў Ансі
- Гран-пры — Зьбігнеў Рыбчынскі
- 1981 Узнагарода Кракаўскага кінафэстывалю (Польшча):
- прыз «Бронзавы лайконік» — Зьбігнеў Рыбчынскі
- 1981 Узнагароды Кінафэстывалю ў Обэрхаўзэне (Нямеччына):
- вялікая ўзнагарода горада Обэрхаўзэн — Зьбігнеў Рыбчынскі
- узнагарода Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы
- узнагарода кінаклюбаў FICC
- узнагарода эвангельскага журы
- 1982 Узнагароды Міжнароднага фэстываля анімацыі ў Атаве:
- прыз глядацкіх сымпатый — Зьбігнеў Рыбчынскі
- рэкамэндацыя журы — Зьбігнеў Рыбчынскі
- 1983 Прэмія «Оскар» Акадэміі кінэматаграфічных мастацтваў і навук (ЗША):
- за найлепшы анімацыйны фільм — Збігнеў Рыбчынскі[2]
Наступствы
рэдагавацьФільм паклаў канец працы Рыбчынскага са студыяй «Se-ma-for». Нягледзячы на ваеннае становішча ў Польшчы яму дазволілі паехаць у ЗША, каб атрымаць Оскар, але адтуль ён не павярнуўся.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Mitternachtskino — Tango (ням.) Праверана 23 мая 2021 г. Архіўная копія ад 16 мая 2008 г.
- ^ Пераможцы кароткамэтражных фільмаў: «Оскар» 1983 года youtube.com 11.04.1983 (анг.)