Тамаш Мінейка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мінейка.
Тамаш Мінейка (1730—1834) — грамадзка-палітычны дзяяч ВКЛ. З шляхецкага роду Мінейкаў гербу Газдава, сын Францішка.
Тамаш Мінейка | |
Род дзейнасьці | староста стокліскі, пісар земскі ВКЛ |
---|---|
Дата нараджэньня | каля 1740 |
Дата сьмерці | 1834 |
Сябра ў | Цэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Староста стокліскі. За раскраданьне дзяржаўнае маёмасьці быў аддадзены пад суд. Пісар земскі ад 1785. Удзельнік Чатырохгадовага Сойму, уваходзіў у Таварыства прыхільнікаў Канстытуцыі 3 траўня. Як віленскі сэнатар браў удзел у галасаваньні па Канстытуцыі 3 траўня 1791. Быў у апазыцыі да Гугі Калантая, які выступаў супраць шляхецкіх вольнасьцяў. Удзельнік паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі 1794. Уваходзіў у Цэнтральную Дэпутацыю Вялікага княства Літоўскага, але не займаў кіраўніцкіх пазыцыяў. У 1795 абраны маршалкам шляхты. У 1808 набыў маёнтак Дубнікі ля Варнянаў.
Быў жанаты з Пжасмыцкай, зь якой меў дзяцей Міхала (каля 1770-?) і Рафала.