Тамара Цулукідзэ

грузінская і беларуская літаратарка, перакладніца

Тама́ра Цулукíдзэ (па-грузінску: თამარ წულუკიძე; 19 сьнежня 1903, Тыфліс, Расейская імпэрыя — 9 лютага 1991, Менск, Беларусь) — беларуская і грузінская празаіца, драматургіня, тэатральная крытыца, перакладніца. Заслужаная артыстка Грузінскай ССР (1934).

Тамара Цулукідзэ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 19 сьнежня 1903(1903-12-19)
Памерла 9 лютага 1991(1991-02-09) (87 гадоў)
Сужэнец Сандро Ахметэлі[d] і Алесь Пальчэўскі[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, перакладніца, пісьменьніца
Мова грузінская мова, беларуская мова і расейская мова

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і настаўніка. У 1924 г. скончыла Тбіліскі дзяржаўны тэатральны інстытут і была прынятая ў трупу Акадэмічнага тэатру імя Шата Руставелі. Як «жонка ворага народу» (ейны муж, вядомы рэжысэр Сандро Ахметэлі, быў расстраляны), з 1937 па 1946 г. знаходзілася ў турмах, лягерах, на лесапавале, на земляных працах, працавала санітаркай, мэдсястрой у Краснаярскім краі[1]. У Сыктыўкары (Комі АССР) арганізавала тэатар лялек. У 1946 г. была вызваленая, а праз два гады пераехала ў Курск, дзе працавала рэжысэркай абласнога тэатру лялек. Тут паўторна была арыштаваная па ранейшай справе і высланая ў Краснаярскі край, дзе пазнаёмілася з рэпрэсаваным пісьменьнікам Алесем Пальчэўскім (у 1948—1955 гг. жыў у Краснаярскім краі), стала ягонай жонкай[2]. Рэабілітаваная ў 1956 г. Зноў працавала ў тэатры імя Шата Руставэлі. З 1958 г. жыла ў Менску[3].

У 1991 годзе памерла ў Менску. Прах Тамары Цулукідзэ быў перапахаваны ў Тбілісі.

Творчасьць рэдагаваць

Літаратурную працу пачала з рэцэнзіяў і артыкулаў пра тэатар у 1933 г. у грузінскай і савецкай пэрыёдыцы. З 1959 г. выступала ў беларускім друку. Пісала на беларускай, грузінскай і расейскай мовах. Выдала кнігі для дзяцей «Театр кукол в школе» (1957), «Когда поднимается занавес» (1963), «К детям пришел вожатый» (1967), зборнікі пазнавальных нарысаў «Голубой факел» (1965, 2-е дапоўненае выданне ў 1970), аднаактовых п’есаў — «Твое честное слово» (1973)[4].

У Тбілісі выйшла кніга мэмуараў «Всего одна жизнь» (1983) і напісаны па-грузінску зборнік апавяданьняў «Вяртаньне» (1989)[5].

Пераклала з грузінскай мовы на беларускую раман Ц. Данжашвілі «На Алазані» (з А. Пальчэўскім, 1959), асобныя творы іншых празаікаў[6].

Творы рэдагаваць

  • Театр кукол в школе, 1957
  • Когда поднимается занавес, 1963
  • Голубой факел, 1965
  • К детям пришел вожатый, 1967
  • Твое честное слово, 1973
  • Всего одна жизнь, 1983
  • Памяць // Маладосць. 1985. № 1.
  • Вяртанне (па-грузінску), 1989.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Цулукидзе Тамара Григорьевна. Кукольная трагикомедия, Театр ГУЛАГа: Воспоминания, очерки / сост., вступ. ст. М. М. Кораллова. — М., «Мемориал», 1995. — С. 34-44.
  2. ^ Людмила Рублевская, Царица Тамара и крестьянский сын Алесь, Советская Белоруссия № 188 (25070). Пятница, 30 сентября 2016, https://www.sb.by/articles/tsaritsa-tamara-i-krestyanskiy-syn-ales.html
  3. ^ Імёны Свабоды: Тамара Цулукідзэ 19.12.1903, Тбілісі — 9.2.1991, Менск. Пахаваная ў Тбілісі, Радыё Свабода, 3 студзень 2007,https://www.svaboda.org/a/753120.html
  4. ^ Тамара Рыгораўна Цулукідзэ // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  5. ^ Тамара Рыгораўна Цулукідзэ // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  6. ^ Тамара Рыгораўна Цулукідзэ // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.