Тамам Саэб Салям (па-арабску: تمام صائب سلام‎‎, нарадзіўся 13 траўня 1945) — лібанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністар Лібану з 6 красавіка 2013 году.

Тамам Саэб Салям
па-арабску: تمام صائب سلام
в.а. прэзыдэнта Лібану
25 траўня 2014 — цяперашні час
Папярэднік: Мішэль Суляйман
Прэм’ер-міністар Лібану
6 красавіка 2013 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Мішэль Суляйман, ён сам як в.а.
Папярэднік: Наджыб Мікаты
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 траўня 1945 (79 гадоў)
Бэйрут, Лібан
Сужэнец: Ляма Бадрэдын
Дзеці: 3
Бацька: Саэб Салям
Маці: Таміма Мардам Бэйк
Адукацыя: Унівэрсытэт Айказян

Біяґрафія

рэдагаваць

Тамам Салям нарадзіўся ў 1945 годзе ў Бэйруце. Быў старэйшым сынам ў сям’і Саэба Саляма, былога прэм’ер-міністра Лібану з 1970 па 1973 год[1][2][3] і Тамімы Мардам Бэйк, сырыйкі з Дамаску[4][5][6].

Скончыў «Broummana High» і ўнівэрсытэт Айказян ў Бэйруце[7][8].

З 2008 па 2009 гады займаў пасаду міністра культуры.

Пасаду прэм'ера-міністру

рэдагаваць

Пасьля адстаўкі Наджыба Мікаты з пасады прэм’ер-міністру Лібану 23 сакавіка 2013 году, пры падтрымцы Наджыба Мікаты, Валіда Джумблята і Альянсу 14 сакавіка, Саляму было даручана фармаваньне ўрада. 6 красавіка 2013 году, пасьля таго, як ён атрымаў 124 галасы з 128 галасоў членаў парлямэнту ў сваю падтрымку, зацьверджаны на пасадзе прэм’ер-міністру.

20 сакавіка 2014 году новы ўрад Лібану атрымаў вотум даверу ў парлямэнце. За прагаласавалі 96 з 101 дэпутатаў, якія прысутнічалі ў зале. Прэм’ер-міністар Тамам Салям падзякаваў парлямэнтарам за выказанае яго ўраду давер, сказаўшы, што

  Ніхто не чакае ад нас цуду, але мы паспрабуем на аснове дасягнутага згоды пераадолець гэты найскладанейшы перыяд у жыцьці Лібану і рэгіену з найменшымі стратамі.[9]  

18 красавіка, пасьля сустрэчы з патрыярхам мараніцкай царквы Бішарай Раі, Тамам Салам заявіў, што прэзыдэнцкія выбары ў Лібане «адбудуцца ў вызначаны тэрмін. Для іх правядзеньня 23 красавіка няма ніякіх перашкодаў. Наш абавязак — выканаць гэта народнае патрабаваньне ў адпаведнасьці з канстытуцыяй і дэмакратычнымі традыцыямі»[10].

25 траўня, пасьля заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта Мішэля Суляймана і бясплённых спробаў абраньня новага, на першай у краіне выканаўчай сэсыі кабінэта міністраў прэм’ер-міністар Тамам Салям сказаў, што ўрад павінен працаваць, каб дапамагчы працэсу абраньня наступнага прэзыдэнта[11], падкрэсьліўшы, што ўрад ажыцьцяўляе паўнамоцтвы прэзыдэнту з 25 траўня[12].