Таемнае жыцьцё Ўолтэра Міці (фільм, 2013)

фільм 2013 году

«Таемнае жыцьцё Ўолтэра Міці» (па-ангельску: The Secret Life of Walter Mitty) — амэрыканскі прыгодніцкі камэдыйна-драматычны фільм 2013 году, рэжысэрам якога стаў Бэн Стылер, а сцэнар падрыхтаваў Стыў Конрад. У фільме зьняліся Бэн Стылер, Крыстэн Ўіг, Шырлі Маклэйн, Адам Скот, Кэтрын Ган і Шон Пэн[15][16]. Гэта ёсьць другой экранізацыі аповесьці Джэймза Турбэра 1939 году «Таемнае жыцьцё Ўолтэра Міці»[17] пасьля выхаду ў сьвет вэрсіі 1947 году з Дэні Кеем у галоўнай ролі. Пасьля сусьветнае прэм’еры на кінафэстывалі ў Нью-Ёрку 5 кастрычніка 2013 году фільм быў выпушчаны ў кінапракат 25 сьнежня 2013 году у Паўночнае Амэрыцы, але дасягнуў умеранага посьпеху.

Таемнае жыцьцё Ўолтэра Міці
па-ангельску: The Secret Life of Walter Mitty
Жанр фэнтэзійны фільм[d][1][2][3][…], драматычны фільм[d], кінакамэдыя і экранізацыя літаратурнага твору[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на The Secret Life of Walter Mitty[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Грэг Гайдэн[d]
Вытворчасьць 20th Century Fox
Распаўсюд InterCom[d][10], Netflix і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 5 кастрычніка 2013[11], 1 студзеня 2014[12], 25 сьнежня 2013[11] і 26 сьнежня 2013[10][11]
Працягласьць 114 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 90 000 000 $[14]
Прыбытак 188 133 322 $[14] і 58 236 838 $[14]
Папярэдні The Secret Life of Walter Mitty[d]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Дзякуючы намаганьням ініцыятывы «Кінаконг» фільм быў агучаны па-беларуску, а прэм’ера адбылася 27 красавіка 2018 году ў Менску[18].

Ўолтэр Міці (Бэн Стылер) ёсьць кіраўніком аддзелу фатаграфіі ў часопісе Life. Ён марыць пра прыгоды і зьвяртае ўвагу на новую супрацоўніцу Шэрыл Мэлгаф (Крыстэн Ўіг). Ўолтэр спрабуе зьвязацца з Шэрыл праз сайт знаёмстваў eHarmony, але Тод Магэр (Пэтан Осўалт), прадстаўнік eHarmony, тлумачыць, што ў акаўнце Ўолтэра не хапае інфармацыі, каб кантактаваць зь іншымі людзьмі на сайце. Па дарозе на працу Ўолтэр заходзіць у вэстыбюль часопісу і чуе ад калегаў пра тое, што часопіс набылі іншыя людзі і новае кіраўніцтва мае пляны па стварэньні інтэрнэт пляцоўкі часопісу замест традыцыйнага папяровага выданьня. Знаходзячыся ў ліфце, Тэд Гэндрыкс (Адам Скот), новы кіраўнік карпаратыўнага пераходу ёсьць няветлівым з Ўолтэрам, і той мае кароткае летуценьне, у якой ён сьмяецца з Тэда. Але Тэд бачыць, як Ўолтэр пагружаны ў летуценьне і прыходзіць да высновы, што Ўолтэр зьяўляецца дзіваком. Крыху пазьней Ўолтэр бачыць Шэрыл у офісе, і ён употай падслухоўвае ейную размову зь іншай каляжанкай. Шэрыл хоча, каб ейныя сумныя выходныя прайшлі больш цікава. У Ўолтэра зьяўляецца мара, заснаваная на разважаньнях Шэрыл, дзе ён сустракаецца зь ёй і заварожвае яе. Тым часам Тэд зноў назірае за летуценнасьцю Ўолтэра і жартуе пра гэта з кіраўніцкай камандай, называючы Ўолтэра маёрам Томам.

Ўолтэр адыгрывае ключавую ролю ў часопісе, выступаючы сувязным зь легендарным фотакарэспандэнтам Шонам О’Конэлам (Шон Пэн), хаця яны ніколі не сустракаліся асабіста, і ў Шона няма тэлефона і фіксаванага адраса. Шон даслаў Ўолтэру свае апошнія нэгатывы і, пачуўшы, што часопіс можа зачыніцца, падарыў Ўолтэру гаманец з выбітым дэвізам Life на знак удзячнасьці за працу Ўолтэра. Фотакарэспандэнт лічыць, што нэгатыў №25 фіксуе квінтэсэнцыю жыцьця і што яго трэба выкарыстаць як аздабленьне вокладкі апошняга нумара часопісу. Паколькі нэгатыў з такім нумарам адсутнічае ў стосе нэгатываў, Ўолтэр пазьбягае сустрэчы з Тэдам, які наведваецца пра жаданьне Шона аздобіць вокладку фатаздымкам. Ўолтэр прыйшоў да Шэрыл па дапамогу, бо тая працуе ў бухгальтэрыі і можа дапамагчы зьвязацца з Шонам.

Памочнік Ўолтэра Эрнанда (Адрыян Мартынэс) робіць вялікія фотаздымкі з суседніх з 25 нэгатываў і перадае Ўолтэру, які выходзіць зь імі за межы будынка, каб дэталёва разгледзець на сонечным сьвятле. Шэрыл, вяртаючыся ў офіс з кавай, натыкаецца на Ўолтэра і дапамагае яму вывучыць фатаграфіі, каб знайсьці зачэпкі дзеля выяўленьня бягучага месцазнаходжаньня Шона. Празь некаторы час яны здагадваюцца, што адзін з фатаздымкаў ілюструе карабель, які прышвартаваны да Грэнляндыі, і Ўолтэр вырашае выправіцца ў падарожжа з мэтай знайсьці Шона. Тым самым Міці зьдзясьняе сваю былую мару пра прыгоды і падарожжы.

Фільм атрымаў зьмяшаныя водгукі крытыкаў. Агрэгатар аглядаў Rotten Tomatoes ацэньвае фільм на 51% ухваленьня на аснове аглядаў 195 крытыкаў, зь сярэднім рэйтынгам 6,00/10. На думку крытыкаў, фільму не хапае амбіцыяў і ён не падмацоўвае сваю грандыёзную задуму дастатковай колькасьцю відовішчнага аповяду. Metacritic дае фільму нармалізаваны бал 54 з 100 магчымых на аснове 39 водгукаў кінакрытыкаў, што сьведчыць пра зьмяшаныя альбо сярэднія водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, дала фільму рэйтынг B+[19].

  1. ^ http://www.nytimes.com/2013/12/25/movies/the-secret-life-of-walter-mitty-stars-ben-stiller.html?_r=0
  2. ^ http://www.movieloci.com/2519-The-Secret-Life-of-Walter-Mitty
  3. ^ http://www.imdb.com/title/tt0039808/
  4. ^ а б в г д е ё ж з і к л http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/i-sogni-segreti-di-walter-mitty/54632/
  5. ^ а б в г д е ё ж з і http://www.bbfc.co.uk/releases/secret-life-walter-mitty-film
  6. ^ http://www.imdb.com/title/tt0359950/
  7. ^ а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=206710.html
  8. ^ а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt0359950/fullcredits
  9. ^ а б в г д http://www.metacritic.com/movie/the-secret-life-of-walter-mitty
  10. ^ а б http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  11. ^ а б в IMDb (анг.) — 1990.
  12. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  13. ^ а б IMDb (анг.) — 1990.
  14. ^ а б в Box Office Mojo (анг.) — 1999.
  15. ^ «Ben Stiller, At Tribeca, Talks 'Secret Life Of Walter Mitty': 'I Don't Sing & Dance'». Huffington Post.
  16. ^ «CinemaCon: Fox Unveils Ben Stiller's 'Secret Life Of Walter Mitty' Which Could Be Oscar Bound». Deadline Hollywood.
  17. ^ «Ben Stiller To Join 'Secret Life of Walter Mitty' Remake». Screenrant.
  18. ^ «„Таемнае жыццё Уолтэра Міці“: у кінатэатрах пакажуць новы фільм па-беларуску». Наша Ніва.
  19. ^ «'The Wolf of Wall Street:' Is it too polarizing for the mainstream?». Los Angeles Times.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць