«Табакерка», першапачатковая назва — «Сьмерць табакеркі» (па-польску: Zgon tabakiery) — няскончаная паэма Тамаша Зана, напісаная ў 1818 годзе.

Табакерка
Zgon tabakiery
Жанр: паэма
Аўтар: Тамаш Зан
Мова арыгіналу: польская
Год напісаньня: 1818

Сюжэт рэдагаваць

Герой паэмы, стары барскі канфэдэрат, выколвае іголкай на табакерцы сцэнкі з вобразамі народнай творчасьці і побыту. У паэме апісваюцца:

  • язычніцкі абрад, паводле якога адбывалася пахаваньне легендарнага князя Сьвінтарога
  • сялянскае вясельле
  • сцэнка з русалкамі, што гайдаюць на гольлі дрэваў зачараванага імі хлопца
  • карціны сялянскай працы (ворыва, жніво, касьба, хатнія работы)
  • сьвяткаваньне Купальля і народныя павер'і, зьвязаныя са сьвятам (угадваньне надвор'я па лёту ластавак і крыку варон)

Таксама у тэкст паэмы Тамаш Зан уключыў цэлую баляду, заснаваную на народным паданьні пра Бекешавау гару ў Вільні. Да гэтага матыву зьвяртаўся і Ян Чачот (гл. Бекеш)

Літаратура рэдагаваць

  • Цьвірка, К. Вечны выгнаннік і пілігрым. Жыццё і творчасць Тамаша Зана. — 1994. — № 2. — С. 17—24.
  • Філаматы і філарэты / Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цьвіркі,. — Мн.: 1998. — С. 197. — 400 с. — (Беларускі кнігазбор).