Сінюшнік

Род расьлінаў

Сіню́шнік (па-лацінску: Polemónium), народныя назвы гадзіньнік, аструшка, рабінкарод расьлінаў сямейства Сінюхавыя. Налічвае каля 50 відаў, распаўсюджаных у халодным і ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. У Беларусі 1 від — сінюха блакітная.

Сінюшнік
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
ПадцарстваЗялёныя расьліны
АддзелКветкавыя расьліны
КлясаДвухдольныя
НадатрадAsteranae
АтрадВерасакветныя
СямействаСінюхавыя
ПадсямействаPolemonioideae
Бінамінальная намэнклятура
Polemonium L.

Батанічнае апісаньне

рэдагаваць

Прадстаўнікі роду — шматгадовыя, радзей аднагадовыя расьліны. Іхняя вышыня не перавышае 100 см.

Лісьце буйное, непарнапёркаватыя, чаргаваныя.

Кветкі блакітныя, радзей белыя, ружовыя, сінія; сабраныя ў мяцёлкавыя ці калматыя суквецьці.

Плодпушачка.

Выкарыстаньне

рэдагаваць

У народнай мэдыцыне ўжываецца ад мноства хваробаў. Аказвае адхарквальнае і сэдацыйнае дзеяньне. Прымяняюць пры вострых хранічных бранхітах. Часам прызначаюць разам з сухотнікам багнавым пры язьве страўніка.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сінюшніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў