Сігулдзкі сярэднявечны замак
замак | |
Краіна | Латвія |
Месцазнаходжаньне | Сігулда |
Каардынаты | 57°09′56″ пн. ш. 24°50′58″ у. д. / 57.16556° пн. ш. 24.84944° у. д.Каардынаты: 57°09′56″ пн. ш. 24°50′58″ у. д. / 57.16556° пн. ш. 24.84944° у. д. |
Заснавальнік | Вэна фон Рорбах |
Першае згадваньне | 1207 |
Дата заснаваньня | 1207 |
Будаваньне | 1207—1209 гады |
Статус | нацыянальны архітэктурны помнік Латвіі[d][1] |
Сігулдзкі сярэднявечны замак | |
Сігулдзкі сярэднявечны замак на Вікісховішчы |
Сігулдзкі сярэднявечны замак (па-латыску: Siguldas viduslaiku pils), вядомы ў сярэднявеччы як замак Зэгевольд — адзін з замкаў у Сігулдзе, Латвія, пабудаваны крыжакамі.
Гісторыя
рэдагавацьЗамак быў пабудаваны ў 1207—1209 гадох, па загадзе магістра Ордэну мечаносцаў Вэна фон Рорбаха на тэрыторыі аднаго з былых ліўскіх паселішчаў на беразе ракі Гаўі. У 1345 годзе замак быў часова захоплены Вялікім князям Літоўскім Альгердам. У 1558 годзе быў пашкоджаны войскам Івана Жахлівага. З 1562 году ў складзе Інфлянтаў.
Падчас Вайны Рэчы Паспалітай са Швэцыяй моцна пашкоджаны. У 1627 годзе швэдзкі кароль Густаў II Адольф перадаў замак у валоданьне Аксэля Ўксэншэрны. Падчас Вялікай Паўночнай вайны замак быў канчаткова разбураны. Пасьля яе — ужо ў складзе Расейскай імпэрыі — замак зьмяніў некалькі гаспадароў, і ў рэшце рэшт, перайшоў ва ўладаньне роду фон Борхаў. У другой палове XIX стагодзьдзя гаспадыней замку становіцца Вольга Крапоткіна (у дзявоцтве фон Борх), і празь яе замак перайшоў да роду Крапоткіных, якія валодалі ім да абвяшчэньня незалежнасьці Латвіі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Latvijas Vēstnesis (латыс.) — Latvijas Vēstnesis, 1993.