Сівая легенда

аповесьць Уладзімера Караткевіча

«Сіва́я леге́нда» (іншая назва — «Раман Ракута») — гістарычная аповесьць беларускага пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча, упершыню апублікаваная ў часопісе «Полымя» ў 1961 годзе. Лічыцца клясыкай беларускае літаратуры. Экранізаваная, перакладзеная на расейскую мову, кампазытарам Дзьмітрыем Смольскім была напісаная опэра паводле матываў аповесьці[1].

Сівая легенда
Жанр: Аповесьць і аповесьць[d]
Аўтар: Уладзімер Караткевіч
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 1961

Сюжэт рэдагаваць

Конрад Цхакен, камандзір атраду швайцарскіх наймітаў, што дзейнічае на беларускіх землях, атрымлівае загад тэрмінова прыбыць у замак свайго пана, літоўскага магната Аляхно Кізгайлы. Прыбыўшы, ён даведваецца, што ў акрузе пачалося сялянскае паўстаньне, узначаленае мясцовым шляхціцам Раманам Ракутовічам. Не разумеючы іррацыянальнага страху Кізгайлы перад Ракутовічам, Цхакен дазнаецца пра прычыны Раманавай нянавісьці — у свой час Кізгайла не адпусьціў на волю каханку Ракутовіча, простую сялянку.

Стварэньне рэдагаваць

Уладзімер Караткевіч пачаў пісаць аповесьць у канцы студзеня 1960 году ў Воршы, апублікаваная яна была ў чацьвертым нумары часопіса «Полымя» ў траўні 1961 году[1].

Экранізацыя рэдагаваць

У 1991 годзе аповесьць экранізавалі, сцэнар да фільму быў напісаны Сяргеем Булыгам ды Ўладзімерам Мацьвеевым. Вытворчасьць фільма — супольная СССР і Польшчы. У галоўных ролях — Івар Калныньш, Ала Мурына, Лембіт Ульфсак[2].

Опэра рэдагаваць

У 1978 годзе паводле аповесьці кампазытар Дзьмітры Смольскі напісаў аднайменную опэру на беларускай мове. У сваю чаргу лібрэта напісаў сам Караткевіч. У 2012 годзе опэра ставілася на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету[3], пры пастаноўцы першапачатковыя партытуры былі трохі зьменены аўтарам[4].

Пераклады рэдагаваць

У сакавіку 2023 году ўзбэцкая пісьменьніца Рысалат Хайдарава скончыла пераклад аповесьці «Сівая легенда» на ўзбэцкую мову. Яго мелі выдаць ва ўзбэцкім часопісе «Сусьветная літаратура» (узб. «Жахон адабіёці»). 17 сакавіка Хайдарава адзначыла: «Вельмі ўразілі ідэя, форма і стыль аповеду. Караткевіч на высокай ноце апісаў бязьмежную любоў і свабоду»[5].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць