Сярге́й Ляхо́віч (нарадзіўся 29 траўня 1976 году) — беларускі баксэр, чэмпіён сьвету 2006 року ў суперцяжкой вазе па вэрсіі WBO.

Сяргей Ляховіч
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяСяргей Пятровіч Ляховіч
«Белы воўк» (анг. White Wolf)
Нарадзіўся29 траўня 1976 (48 гадоў)
Віцебск, Беларуская ССР, СССР
ГрамадзянстваБеларусь
Рост193 см
Вагасупэрцяжкая (91 кг)
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыябокс
Прафэсійная кар’ераЗ 1998-га
Узнагароды і мэдалі
бронзавы мэдаль першынстваў сьвету па боксе 1997 году ў катэгорыі супэрцяжкая вага, чэмпіён сьвету 2006 году ў катэгорыі супэрцяжкая вага па вэрсіі WBO.
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ляховіч.

Аматарская кар’ера

рэдагаваць
  • Аматарскі рэкорд: 160 баёў, 145 перамог — 15 паразаў
  • Здабыў бронзавы мэдаль на першынствах сьвету па боксе 1997, у Будапэшце
  • На чэмпіянаце Эўропы 1998 перамог будучага алімпійскага чэмпіёна, брытанца, Одлі Гарысана.

Прафэсійная кар’ера

рэдагаваць

Дэбютаваў 25 сьнежня 1998 году. Да 2001 року праводзіў рэйтынгавыя баі, у якіх ва ўсіх перамог. У 2001 року перамог Сэдрыка Філдса. У ліпені накаўтаваў ў першым раўндзе Эда Ўайта.

У студзені 2001 року зь невялікай перавагай перамог нігерыйца Фрайдэя Ахунанья. У чэрвені 2002 року пацярпеў паразу ў двубоі з Гарысам Морысам. Гэта была яго першая параза ў прафэсійнай кар’ере. Пасьля гэтага правёў 5 пераможных двубояў у сьнежні 2004 року. Пасьля амаль 1,5 року не выходзіў на рынг. Але ў красавіку 2006 року перамог па пунктах чэмпіёна сьвету ў цяжкой вазе па вэрсіі WBO Леймана Брустэра. У першым раўндзе Ляховіч абсыпаў Брустэра градам удараў. Пазьней у інтэрвію Брустэр казаў, што ўжо пасьля першага ж раўнду ён ня бачыў правым вокам, і ў яго было дыягнаставана адслаеньне сятчаткі вока. У 7-м раўндзе Брустэр даволі ўдала атакаваў Сяргея, але ў наступным раўндзе Ляховіч здолеў ізноў вярнуць сабе ініцыятыву й стаў новым чэмпіёнам сьвету па вэрсіі WBO.