Сяргей Жыгалка
Сярге́й Алякса́ндравіч Жыга́лка (нар. 28 сакавіка 1989, Менск, БССР) — беларускі шахматны гросмайстар. Трохразовы чэмпіён Беларусі, чэмпіён Эўропы і сьвету ў сваёй узроставай катэгорыі.
Сяргей Жыгалка | |
Імя | Сяргей Аляксандравіч Жыгалка |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Нарадзіўся | 28 сакавіка 1989 (35 гадоў) Менск |
Званьне |
|
Рэйтынг ФІДЭ | 2610 (сьнежань 2024) |
Максымальны рэйтынг | 2696 (верасень 2011) |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Жыгалка (неадназначнасьць).
Кар’ера
рэдагавацьСяргей Жыгалка перамагаў на чэмпіянаце Эўропы і чэмпіянаце сьвету да 14 гадоў 2003 року, а таксама на чэмпіянаце Эўропы да 18 гадоў 2006 року.
У 2007 року ўпершыню выступіў на кубку сьвету ФІДЭ, дзе выбыў у першым туры. У 2009 року на тайбрэйку саступіў першае месца моладзевага чэмпіянату сьвету Максіму Ваш’е-Ляграву[1].
Чэмпіён Беларусі 2009, 2012 і 2013 рокаў[2][3].
У 2011 заняў 5-е месца на чэмпіянаце Эўропы і заваяваў права ўдзелу ў кубку сьвету, дзе саступіў у першым коле Антону Філіпаву. У 2011 і 2012 роках перамог на Адкрытым чэмпіянаце Баку[4].
На кубку сьвету-2015 дайшоў да другога кола, дзе саступіў Весяліну Тапалаву. Праз два гады ў першым коле прайграў Юрыю Кузубаву, пазьней стаў чэмпіёнам Эўропы па бліцы ў Катавіцах[5].
Камандныя спаборніцтвы
рэдагавацьСяргей Жыгалка выступаў за нацыянальную зборную на Алімпіядзе, чэмпіянаце сьвету, Эўропы і дзіцячай Алімпіядзе.
Сям’я
рэдагавацьМае брата Андрэя, таксама гросмайстра.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Interview with the World Junior Champion 2009 ChessBase Праверана 25 ліпеня 2015 г.
- ^ The Week in Chess 898 The Week In Chess. Mark Crowther. Праверана 25 ліпеня 2015 г.
- ^ Championship BLR men 2013. FIDE. Праверана 25 ліпеня 2015 г.
- ^ Sergei Zhigalko takes another trophy in Baku. Chessdom. Праверана 30 верасьня 2015 г.
- ^ Maksim Vavulin and Sergei Zhigalko winners of European Rapid & Blitz Chess Championships Chessdom Праверана 2017-12-27 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на 365Chess.com
- Партыі Сяргея Жыгалкі
- Выступы на алімпіядах (анг.)