Сянна
Сянна́ — рака ў Чэрыкаўскім і на мяжы Чэрыкаўскага і Краснапольскага раёнаў Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 59 км. Плошча вадазбору 543 км². Выдатак вады ў вусьці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Сянна | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Кліны |
Вусьце | Сож |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 59 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 3,4 м³/с |
Плошча басэйну | 543 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьАгульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Кліны, вусьце за 3 км на паўночным захадзе ад вёскі Ўшакі. Цячэ пераважна ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна трапэцападобная, глыбокаўрэзаная (шырыня ад 0,3 км у вярхоўі да 1 км у нізоўі). Абалона двухбаковая (шырыня ў вярхоўі 30—60 м, у нізоўі 300—500 м), месцамі адкрытая, лугавая. Паверхня роўная, у нізоўі ўзгорыстая. Рэчышча ад вытоку на працягу 15,8 км каналізаванае, у ніжняй і сярэдняй плыні зьвілістае і моцназьвілістае; шырыня яго 5—10 м, ніжэй за вёску Пільню Чэрыкаўскага раёну пашыраецца да 17 м, у ніжняй плыні звужаецца да 5—6 м. Берагі ўмерана стромкія і стромкія.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем у нізкай плыні 1,7 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у пачатку 3-й дэкады сакавіка. Веснавы ледаход 7 дзён. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 362
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 362