Беларуская драматычная майстроўня
Беларуская драматычная майстроўня — аматарская тэатральная студыя ў Вільні ў 1922—1925. Мела на мэце папулярызацыю беларускай тэатральнай культуры ў Заходняй Беларусі, спрыяла станаўленьню прафэсійнага тэатра.
Складалася з навучэнцаў і настаўнікаў Віленскай беларускай гімназіі. Кіраўнікі А. Канчэўскі, М. Красінскі, А. Міхалевіч, Л. І. Родзевіч. Рэпэртуар вызначаўся вострай сацыяльнай накіраванасьцю: «На Палесьсі», «Раскіданае гняздо» Я. Купалы, «Лес шуміць» Ф. Аляхновіча (паводле У. Караленкі), «Апошняе спатканьне» У.Галубка. Праграмма ўключала выступленьне хору, танцы, мастацкае чытаньне беларускіх вершаў. Спыніла існаваньне праз рэпрэсіі польскіх улад і матэрыяльныя цяжкасьці.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская драматычная майстроўня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 410.