Сэрэтсэ Кхама
Сэр Сэрэтсэ Кхама (па-ангельску: Sir Seretse Khama, тсвана: Serêtsê a Sekgoma a Khama, 1 ліпеня 1921, Сэровэ, Батсвана — 13 ліпеня 1980, Габаронэ, Батсвана) — першы прэзыдэнт Батсваны з 30 верасьня 1966 году да 13 ліпеня 1980 году.
Сэрэтсэ Кхама | |
30 верасьня 1966 — 13 ліпеня 1980 | |
Наступнік | Квет Кетуміле Масірэ[d] |
3 сакавіка 1965 — 30 верасьня 1966 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 ліпеня 1921[1][2][3][…] |
Памёр: |
13 ліпеня 1980[1][2][4] (59 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Ruth Williams Khama[d][6][1] |
Дзеці: | Ен Кхама[d] і Tshekedi Khama II[d] |
Бацька: | Sekgoma II[d] |
Маці: | Tebogo Kebailele[d][7] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьПаходзіў зь роду правадыроў племя бамангвата, у 1925 годзе стаў іхным каралём. Атрымаў юрыдычную адукацыю ў ПАР і Зьяднаным Каралеўстве. Пасьля атрыманьня Батсванай (тады звалася Бэчуаналэнд) аўтаноміі вярнуўся на радзіму і, адмовіўшыся ад каралеўскага тытулу, быў абраны ў мясцовую раду ў 1957 годзе. У 1961 годзе заснаваў Дэмакратычную партыю Батсваны, якая ў 1965 годзе, выступаючы на сацыялістычных і панафрыканісцкіх пазыцыях, выйграла парляманцкія выбары, пасьля чаго Кхама стаў прэм’ер-міністарам Бэчуаналэнду. Дамагаўся атрыманьня краінай незалежнасьці ад Брытанскай імпэрыі. Пры ім была пабудаваная новая сталіца краіны — Габаронэ. У 1966 годзе Кхама быў узнагароджаны ордэнам Брытанскай імпэрыі. У тым жа годзе пасьля атрыманьня краінай незалежнасьці абраны першым прэзыдэнтам Батсваны. Пераабіраўся парлямантам пасьля кожных выбараў, бо БДП заўсёды атрымлівала большасьць галасоў.
Дамогся ператварэньня Батсваны, адной з самых бедных краінаў Афрыкі на момант здабыцьця незалежнасьці, у адну з краінаў, якія імкліва разьвіваюцца на кантынэнце, дзякуючы актыўнаму экспарту прыроднай сыравіны і карысных выкапняў. Пасьпяхова змагаўся з карупцыяй, змог стварыць стабільны дэмакратычны рэжым, пазбаўлены пагрозы пераваротаў. Памёр ад раку падстраўнікавай залозы, знаходзячыся на пасадзе прэзыдэнту. Пахаваны ў сямейным магільным склепе. Ягоным пераемнікам стаў віцэ-прэзыдэнт краіны Квэт Кетуміле Масырэ.
Ягоны сын, Ян Кхама, з 2008 па 2018 гады займаў пасаду прэзыдэнта краіны[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж з Sir Seretse Khama // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в г Seretse Khama // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
- ^ а б Brozović D., Ladan T. Seretse Khama // Hrvatska enciklopedija (харв.) — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ^ а б Seretse Khama // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б в г КХАМА // Большая российская энциклопедия (рас.) — Москва: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ^ а б в г д Munzinger Personen (ням.)
- ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ «Botswana issues arrest warrant for ex-President Ian Khama». AP NEWS.