Сэрбская аўтаномная вобласьць Басьнійская Краіна
Сэрбская аўтаномная вобласьць Басьнійская Краіна, САВ Басьнійськая Краіна (па-сэрбску: Српска аутономна област Босанска Крајина) — аўтаномная вобласьць была разьмешчаная ў ґеаґрафічным рэґіёне Басьнійская Краіна. Сталіця — Баня-Лука. Рэґіён быў у далейшым уключаны ў Рэспубліку Сэрбскую.
Сэрбская аўтаномная вобласьць Басьнійская Краіна Srpska autonomna oblast Bosanska Krajina Српска аутономна област Босанска Крајина | |||||
| |||||
| |||||
Афіцыйная мова | Сэрбская | ||||
Сталіца | Баня-Лука | ||||
Цяпер зьяўляецца часткай | Босьнія і Герцагавіна |
Гісторыя
рэдагавацьСАВ Басьнійская Краіна ўзьнікла восеньню 1991, у рамках падрыхтоўкі да незалежнасьці Босьніі, кшталту Славеніі й Харватыі. Мэта палягала ў раёнах, дзе сэрбы складалі большасьць або значную частку насельніцтва не дапусьціць такое незалежнасьці. Сэрбы для гэтага стварылі тры сэрбскіх аўтаномных раёны й адзін сэрбскі аўтаномны рэґіён (САВ Басьнійская Краіна).
САВ Басьнійская Краіна была створаная з Асацыяцыі муніцыпалітэтаў Басьнійскае Краіны за тым выключэньнем, што аб’яднаньне не ўключала рэґіён Чазінская Краіна або муніцыпалітэт Прыедара. Іншыя падобныя дзеяньні былі праведзеныя і ў іншых асацыяцыя муніцыпалітэтаў ў Босьніі.
16 верасьня 1991 Асацыяцыі муніцыпалітэтаў Басьнійская Краіна была ператвораная ў аўтаномную вобласьць Краіна (ААК), якая ўключала наступныя муніцыпалітэты: Баня-Лука, Біхач — Ріпач, Басанская-Дубіца, Басанская-Градышка, Басанская-Крупа, Басанская-Нова, Басанская-Пятровац, Чэлінац, Доні-Вакуф, Ключ, Катор-Варош, Прыедор, Прнявор, Санскі Мост, Шыпова і Тэсьліч. Незалежная Асамблея сэрбскага народу ў Босьніі ды Герцагавіны была створаная 24 кастрычніка 1991, пераважала Сэрбская дэмакратычная партыя (СДП).9 студзеня 1992, Асамблея прыняла дэклярацыю аб абвяшчэньне Рэспублікі Сэрбскай Босьніі ды Герцагавіны.
У адрозьненьне ад іншых САВ ў Босьніі, якія былі створаныя ўлетку й восеньню, САВ Басьнійская Краіна была афіцыйна абвешчаная 25 красавіка 1991, але пад назваю АРК (аўтаномны рэґіён Краіна — маючы на ўвазе Басьнійскую Краіну). Былі спробы ўлетку 1991 аб’яднаць яго з САВ Краіна. 12 верасьня назва была афіцыйна зьмененая на САО Басьнійськая Краіна.