Герб Рэспублікі Сэрбскай
Герб Рэспублікі Сэрбскай — прыняты 15 ліпеня 2008 году. Уяўляе сабою кола колераў дзяржаўнага сьцяга, на які накладзены залатыя пераплеценыя літары Р і С. Кола аточана вянком з залатога дубовага лісьця, пераплеценага ўнізе стужкай колераў сьцяга і каранаваны каралеўскай каронай. Па акружнасьці дадзена назва Рэспубліка Сэрбская на дзьвюх мовах. Унізе намалявана каралеўская карона сярэднявечнай дынастыі кіраўнікоў Босьніі Катраманічаў.