Сэнт Вінсэнт (затока)

(Перанакіравана з «Сэнт Вінсэнт (заліў)»)

Сэнт Ві́нсэнт (па-ангельску: Gulf Saint Vincent, ці Gulf of St. Vincent) — вялікая затока ў паўднёвай частцы Аўстраліі, на тэрыторыі штата Паўднёвая Аўстралія. Абмежаваная двума паўастравамі: паўвостравам Ёрк з захаду і паўвостравам Фляро з паўднёвага ўсходу. На паўднёвым захадзе, ля выхаду з затокі ў Індыйскі акіян, знаходзіцца востраў Кенгуру.

Пляж Масьлін Біч, як і практычна ўсе пляжы Адэлаіды, разьмешчаны на беразе затокі Сэнт-Вінсэнт

Шматлікія прыгарады сталіцы Паўднёвай Аўстраліі, гораду Адэлаіды, раскінуліся ўздоўж усходняга берага затокі; уласна Адэлаіда (цэнтральная адміністрацыйная адзінка) знаходзіцца за некалькі кілямэтраў ад берага. Іншыя буйныя населеныя пункты на затоцы: горад Ардрасан, Порт Ўэйкфілд, Ідытбэрг і Порт Вінсэнт.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

Каардынаты: 34°29′ пд. ш. 138°15′ у. д. / 34.483° пд. ш. 138.25° у. д. / -34.483; 138.25