Паўднёвая Аўстралія

Паўднёвая Аўстра́лія (па-ангельску: South Australia) — штат у цэнтры паўднёвай часткі Аўстраліі. Тэрыторыя штату разьмяшчаецца на найбольш сухіх землях кантынэнту, а яго агульная тэрыторыя 984 377 км² робіць яго чацьвертым па памерах аўстралійскім штатам. На захадзе мяжуе з Заходняй Аўстраліяй, на поўначы — з Паўночнай тэрыторыяй і Кўінзлэндам, на ўсходзе — з Кўінзлэндам, Новым Паўднёвым Ўэйлзам і Вікторыяй. З паўднёвага боку абмываецца Вялікім Аўстралійскім залівам і Паўднёвым акіянам. Насельніцтва штату складае 1,5 млн чалавек, што складае менш за 10 працэнтаў усяго насельніцтва краіны. Па колькасьці насельніцтва штат займае ў краіне пятае месца. Большая частка насельніцтва пражывае ў сталіцы штату Адэлаідзе, а большасьць сельскіх жыхароў — на ўрадлівых тэрыторыях уздоўж паўднёва-ўсходняга ўзьбярэжжа і ў басэйне ракі Мурэй.

Паўднёвая Аўстралія
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус штат Аўстраліі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Адэлаіда
Дата ўтварэньня 28 сьнежня 1836
Кіраўнік Peter Malinauskas[d]
Насельніцтва
Плошча
  • 984 321 км²[3]
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 162 м
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+9:30, UTC+10:30, Australia/Adelaide
Код ISO 3166-2 AU-SA
Тэлефонны код 08[4]
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Крыніцы рэдагаваць